Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Маладыя палякі адсоўваюцца ад Касцёла

17.11.2020 18:02
Прычына - у скандалах унутры Касцёла, у тым ліку звязаных з педафіліяй сярод святароў. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneAfrica Studio/shutterstock

Газета Rzeczpospolita паведамляе пра тое, што скандалы ў Каталіцкім касцёле, звязаныя з педафіліяй, прывялі да таго, што польская моладзь адварочваецца ад рэлігіі і перш за ўсё ад іерархаў. Так, газета замовіла ў сацыялагічнай лабараторыі даследаванне сярод маладых людзей ва ўзросце 18-29 гадоў. Ажно 97% рэспандэнтаў негатыўна ацэньвае дзеянні касцёла, датычныя педафіліі. Нагадаем, у апошнім часе ў Польшчы пачалі з’яўляцца новыя факты выкарыстання непаўнагадовых ксяндзамі. Больш за тое, біскупы, ведаючы пра ганебныя факты, часта прыкрывалі ксяндзоў, супраць якіх высоўваліся абвінавачанні. Нярэдка здаралася, што замест таго, каб прыцягнуць святара да адказнасці, яго пераносілі ў іншую парафію.

Вяртаючыся да апытання... Толькі 3% рэспандэнтаў не мелі свайго меркавання па згаданаму пытанню.

Пры гэтым 31% удзельнікаў апытання лічыць, што папа рымскі Ян Павел ІІ, паляк па нацыянальнасці, ведаў пра педафілію сярод ксяндзоў, але ў імя нібыта інтарэсаў касцёла справы стараліся спыняць і не паддаваць розгаласу. 39% рэспандэнтаў мяркуе, што папа не ведаў пра выпадкі педафіліі. Свайго меркавання не мела 30% удзельнікаў сацапытання. Такім чынам, згаданае даследаванне можа сведчыць пра тое, што ў Польшчы могуць змяніцца адносіны да Яна Паўла ІІ, які не так даўно быў уведзены ў лік святых. Да гэтага часу польскі папа быў бясспрэчным аўтарытэрам на сваёй радзіме, паведамляе газета Rzeczpospolita.

вс