Самая чаканая гульня гэтага стагоддзя нарэшце дачакалася сваёй прэм’еры. Аднак Кіберпанк 2077 аказаўся недастасаваным да ўсіх карыстальнікаў – інфармуе Dziennik Gazeta Prawna. Прадукт варшаўскай кампаніі CD Projekt Red, бадай самай вядомай у свеце польскай фірмы, быў анансаваны яшчэ 8 гадоў таму. Па той прычыне чаканні ўсёй камп’ютарнай супольнасці былі вялікімі. Самі стваральнікі казалі, што гульня стане прарывам у гісторыі тэхналогіі гульняў і вызначыць новыя трэнды. Аднак, як сведчаць звесткі з першага тыдня пасля афіцыйнага выпуску, Кіберпанк недапрацаваны. Сярод усіх карыстальнікаў найбольш наракаюць уладальнікі кансоляў «старой генерацыі» – Xbox One ды Play Station 5, якія за гульню заплацілі столькі ж, колькі і карыстальнікі камп’ютараў, але не могуць выконваць некаторых заданняў, ды заяўляюць пра нізкую якасць графікі.
У выніку Play Station спыніла продаж гульні ў сваёй інтэрнэт-краме да моманту выпраўлення ўсіх памылак. Гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя ў гісторыі індустрыі, а Кіберпанк збіраў самыя пазітыўныя адзнакі ад экспертаў перад прэм’ерай. Аказалася, што тое, што бачылі эксперты, адрозніваецца ад шараговага гульца. Старшыня таварыства СD Projekt Red Адам Кіціньскі афіцыйна папрасіў прабачэння за ўсе памылкі і недахопы і абяцаў выправіць іх. Гэта можа стаць спозненым рашэннем, бо гульню перад самай прэм’ерай набыло больш за 8 мільёнаў людзей. І хоць практыка выпраўлення памылак у гульнях на аснове «латак» – практыка распаўсюджаная, цяперашняе прыняцце і водгук гульцоў можа ўплываць на далейшае развіццё як гульні пра Кіберпанка, так і самога CD Projekt Red.
Dziennik Gazeta Prawna/аев