У краіне назіраецца самы вялікі дэмаграфічны разрыў за паўстагоддзя, піша партал money.pl. Усё гэта звязана з пастаянным змяншэннем колькасці нараджэнняў і ў той жа час рэзкім павелічэннем колькасці памерлых у апошнія месяцы мінулага года. У выніку насельніцтва змяншаецца значна хутчэй, чым у іншыя гады.
Усяго ў 2020 годзе памерла 479 тысячы палякаў. Гэта амаль на 70 тысяч больш, чым годам раней. Раней такога скачка з года ў год не было. У той жа час за апошнія 12 месяцаў нарадзілася каля 360 тысяч людзей.
І такія лічбы азначаюць, што Польшча страціла каля 100 тысяч грамадзян толькі ў 2020 годзе. Гэта так, быццам бы за год зніклі такія гарады, як Каліш, Кашалін, Хожув, Тарнаў, Улацлавек, Валбжых і Плоцк.
Напрыклад, у 2019 годзе колькасць палякаў скарацілася на 35 тысяч, годам раней на 25 тысяч, а ў 2017 толькі на 1 тысячу.
Каранавірус забівае непасрэдна – праз вірус і хваробу, якую ён выклікае, але таксама ўскосна. Менавіта статыстыка смерці лепш за ўсё паказвае маштаб эпідэміі ў той ці іншай краіне.
ав