Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Як змяняецца роля жанчыны ў афрыканскіх краінах

26.01.2021 15:47
Роўнасць жанчын і мужчын у Афрыцы яшчэ нядаўна не абмяркоўвалася, аднак сёння афрыканкі стараюцца браць свой лёс у рукі.
Аўдыё
  • Як арганізуюцца жаночыя суполкі ў афрыканскіх краінах, расказала падарожнічка Беата Левандоўская-Кафтан
Здымак мае ілюстрацыйны характарshutterstock.com/Martchan

Зараз, калі ўсе межы зачыненыя, цяжка знайсці месца куды можна бы паехаць. Адной з краін, якія зараз прымаюць турыстаў з’яўляецца Танзанія, а дакладней выспа Занзібар. Туды вельмі ахвотна накіроўваюцца ўсе, хто засумаваў па сапраўдным адпачынку. Знаходзячыся ў новым месцы варта паглыбіць свае веды пра дадзеную краіну. І так, зараз у Афрыцы, вельмі важным пытаннем з’яўляецца роля жанчын і іх пазіцыя ў грамадстве, якое сутыкаецца з глабалізацыяй і з традыцыйнага ператвараецца ў касмапалітычнае. У выніку змяняецца падыход і да традыцыйных роляў, а часта іх поўнае пераасэнсаванне. У некаторых краінах праца жанчын – галоўная крыніца фінансавых сродкаў сям’і. Пра спосаб аб'яднання і арганізацыі жаночай прац расказала на сустрэчы са студэнтамі Варшаўскага ўніверсітэта геoграф і падарожнік Бэата Левандоўская-Кафтан:

-Калі казаць пра жанчын ў Афрыцы, сітуацыя змяняецца вельмі хутка. Гэта час жанчын, ва ўсім свеце гэта бачна. Жанчыны з аднаго боку патрабуюць для сябе правоў, а з іншага стараюцца рабіць усё больш і больш. У Афрыцы гэта бачна нават гледзячы на самыя «вярхі». У Эфіопіі прэзідэнт – жанчына. Жанчыны з’яўляюцца міністрамі, дэпутатамі ў шматлікіх афрыканскіх краінах, так што наўпрост бачна, што яны заваёўваюць усё большую прастору. Гэта канешне, не змяняе наўпрост сітуацыю жанчыны-масайкі, якая жыве ў вёсцы паўночнай Танзаніі, але дае прыклад што можна, і што варта. Але самыя важныя змены адбываюцца ў менталітэце. Жанчыны Афрыкі праяўляюць вялікую салідарнасць. У апошнія гады я гэта выразна бачу, калі наведваю адны і тыя ж месцы. Ствараецца шмат жаночых ініцыятываў, самадапамогі, фондаў. І гэта не па загадзе няўрадавых арганізацыяў, а афрыканкі самі гэта  ствараюць. Я памятаю, што на Занзібары ў 80-х гадах стварылі першы кааператыў па вышыўцы. І гэта была ініцыятыва мясцовых жанчын. Падобных арганізацыяў шмат, напрыклад па вытворчасці натуральнай касметыкі. І яшчэ адзін від арганізацыяў – якія стараюцца змяніць падыход да адукацыі, якія прапагандуюць, што дзяўчынкі павінны хадзіць ў школу здабывалі веды. І паўстаюць арганізацыі, якія змагаюцца са стэрэатыпамі ці брутальнымі з’явамі, як кастрацыя або прымусовыя шлюбы, што дагэтуль ажыццяўляюць у некаторых рэгіёнах.

Для будучага жыцця жанчыны і таго, каб яна магла забяспечыць свае жыццё і жыццё сваіх дзяцей, важная адукацыя. І w гэтым плане сітуацыя адрозніваецца ў кожнай краіне. Ёсць месцы, дзе школы працуюць на дастатковым узроўні, яны распаўсюджаныя і даступныя, а дзеці не мусяць дапамагаць на гаспадарцы. Ёсць аднак краіны, і плямёны, дзе адукацыя можа скончыцца у любы момант, у сярэдзіне курса, і маладыя людзі, у тым ліку дзяўчаты губляюць шанец на лепшае жыццё ў маладым узросце. І хоць сітуацыя хутка змяняецца, яшчэ прынамсі адно пакаленне афрыканскіх жанчын будзе вымушана кідаць вучобу, калі яны спатрэбяцца ў хатняй гаспадарцы.

-Адукацыя гэта самая важная рэч, якой павінны займацца лакальныя ўлады ды свет, які хоча дапамагаць гэтаму кантыненту. У людзей вялікая свядомасць таго, што адукацыя гэта ключ да лепшага жыцця. Гэта бачна па шматлікіх жанчынах, якія я ведаю. Калі яны знаходзяць дадатковую працу, нягледзячы на від гэтай дзейнасці, усе заробленыя грошы прызначаюць на школу для дзяцей. Гэта першасная мэта. Калі муж зарабляе дастаткова, каб утрымаць сям'ю, усё "жаночыя» грошы ідуць на адукацыю. Аднак з гэтым не так проста. У большасці краін адукацыя арганізуецца дзяржавай. У большасці нават школы бясплатныя, хаця ёсць краіны – як Уганда – дзе нават за пачатковую школу трэба плаціць. Для шматлікіх семʼяў, калі ў іх 5-6 дзяцей, нават сімвалічная плата за школу можа быць барʼерам. А ў краінах, дзе не плоцяць за школу, барʼерам можа быць патрэба купіць школьную форму, сшыткі, кніжкі, асадкі. І часта даходзіць да сітуацыі, што не ўсе дзеці вучацца, бо бацькам не хапае грошай на ўсіх.

Важнай часткай жыцця жанчын у традыцыйных супольнасцях, якімі, часцей за ўсё, з’яўляюцца афрыканскія плямёны, ёсць жыццё ў шлюбе. І ў гэтым выпадку не варта казаць пра адну мадэль сямейнага жыцця. Яна адрозніваецца ў залежнасці ад этнічнай групы, краіны, рэлігіі ды эканамічных фактараў. Існуюць групы, дзе некалькі жонак у мужчыны – абавязак. Існуюць таксама такія, дзе дазволіць сабе мець больш за адну жанчыну -  справа вялікіх сум грошай ды пазіцыі ў грамадстве.

-Пра жанчыны ў якіх супольны муж можна доўга казаць. Я думаю, што для іх гэта не праблема. Яны нарадзіліся і выхаваліся ў гэтай культуры. Адзінае, на што звяртаюць увагу, гэта тое, ці ён дзеліцца імі справядліва, ці няма ў яго ўлюбёнай. Для ўсіх традыцыйных культур гэта тыповая зʼява. Тут перамагае жаданне мець нашчадкаў, бо дзеці ў Афрыцы ўспрымаюцца як дабро. Часта, калі хлопец хоча жаніцца і знайшоў кандыдатку, бацькі мусяць адобрыць гэты выбар. Маці прыглядваецца будфучай жонцы, аценьвае яе характар, прыдатнасць у хатніх абавязках і звяртае ўвагу на фізічныя прыкметы. Калі гэта пастырскія народы, важна каб яна ўмела займацца жывёлай.

Канешне, гэта толькі некаторыя аспекты жыцця жанчын у некаторых краінах сучаснай Афрыкі. Гэтая тэма вельмі разнастайная і шырокая. Роля жанчын за апошнія 100 гадоў змянілася ў кожнай культуры свету. Сёння ёсць выдатныя жанчыны-палітыкі, навукоўцы, спартоўцы. Яшчэ нядаўна гэтага нават не ўяўлялкі. Сёння ў часы інтэрнэту жанчынам з афрыканскіх народаў лягчэй і хутчэй знайсці стымул, які ў выніку можа стаць сцежкай да роўнасці полаў. 

Альберт Ежы Вяжбіцкі