Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякаў становіцца ўсё менш

27.01.2021 13:32
Не адбыўся чаканы некаторымі экспертамі „пандэмічны” бэбі-бум.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:TerriC/pixabay.com/CC0 Public Domain

 Цягам даўжэйшага часу ў Польшчы не фіксавалася настолькі нізкая нараджальнасць. Гэта супадае з самай вялікай за апошнія дзесяцігоддзі колькасцю смерцяў. У выніку ў 2020 годзе памерла на амаль 129 тысяч чалавек  больш, чым нарадзілася, піша Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле газеты, дадзеныя электроннай сістэмы рэгістрацыі насельніцтва (PESEL) за мінулы год сведчаць пра тры сумныя рэкорды. Па-першае, не адбыўся чаканы некаторымі экспертамі „пандэмічны” бэбі-бум. Па-другое, колькасць нараджэнняў (357,4 тыс.) была найменшая з 2004 года. І, па-трэцяе, колькасць памерлых была самая высокая пасля Другой сусветнай вайны (486,2 тыс.). Гэта паводле газеты, у асноўным вынік эпідэміі COVID-19 і яе наступстваў для сістэмы аховы здароўя.

Дадзеныя прыводзяць таксама да іншай высновы: у мінулым годзе нарадзілася амаль на 129 тысяч чалавек менш, чым памерла. Гэтая розніца ў 3,5 раза большая, чым у 2019 годзе, калі, паводле дадзеных PESEL, яна склала 36,4 тысячы.

Статыстыкі, датычныя нараджэнняў могуць быць нечаканасцю, паколькі паводле часткі экспертаў, вынікам локдаўну, уведзенага з сярэдзіны сакавіка, меў быць бэбі-бум.
Аднак пакуль гэтая з'ява не адлюстроўваецца ў дадзеных.

„Боязі відавочна пераважалі над кароткатэрміновымі надзеямі. Падзенне настрояў, звязанае з COVID-19, пасялілася ў дамах, галовах і ложках палякаў”, - пракаментаваў у размове з выданнем Dziennik Gazeta Prawna дэмограф з Лодзінскага ўніверсітэта прафесар  Пётр Шукальскі. Хоць, на яго думку, цяжка ў такой сітуацыі спадзявацца росту колькасці нараджэнняў, тым не менш маштабы падзення згаданага паказчыка шакуе.

аз