Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Грамадзяне павінны выказаць сваё стаўленне па пытанні абортаў

28.01.2021 14:32
Польскія дэпутаты збіраюць подпісы пад прапановай правесці рэферэндум.
   ,
Згодна вердыкту Канстытуцыйнага суду, аборты ў Польшчы будуць амаль цалкам забароненыфота: PAP/Radek Pietruszka

Канстытуцыйны суд Польшчы апублікаваў пісьмовае абгрунтаванне прысуду, вынесенага 22 кастрычніка. Згодна прысуду, аборты ў выпадку сур’ёзнага захворвання або пашкоджання плоду пярэчаць асноўнаму закону дзяржавы.

Сайт Niezalezna.pl прыводзіць меркаванне аднаго з дэпутатаў апазіцыі – палітыка Польскай сялянскай партыі Тэафіла Барташэўскага.

На думку дэпутата, прысуд парушыў кампраміс, які існаваў з 1993 года. «Кампраміс быў недасканалы, ён не задавальняў да канца ніводны з бакоў, але быў. Варта згадаць меркаванне аднаго прафесара юрыдычных навук, які быў таксама прэзідэнтам Польшчы – Леха Качыньскага. Ён калісьці сказаў, што кампраміс, датычны абортаў, неабходна ўтрымаць кожнаю цаною», – адзначыў Барташэўскі.

Лех Качыньскі, будучы прафесарам юрыспрудэнцыі, мог сам абскардзіць законы ў судзе, але ён разумеў, якія могуць быць наступствы. Гэтае пытанне рэзка падзяляе народ, і таму яго неабходна разгледзець падчас рэферэндуму. Вядома, якім чынам палякі падыходзяць да гэтага пытання. І таму зразумела, якія былі б вынікі галасавання – вярнуцца да ранейшых нормаў (калі аборты былі дазволены ў трох выпадках: цяжарнасць стала вынікам згвалтавання, яна пагражае жыццю або здароўю маці або плод носіць прыкметы цяжкага захворвання або пашкоджання, несумяшчальнага з жыццём – рэд.).

Частка дэпутатаў польскага парламенту згодная з меркаваннем, што па дадзеным пытанні неабходна правесці рэферэндум. Пачаўся збор подпісаў пад петыцыяй, каб польскія грамадзяне, у тым ліку жанчыны, якіх у грамадстве значна больш, чым у Сейме або судзе, маглі выказаць сваё стаўленне.

нг