Беларуская Служба

28 млн еўра сабралі палякі падчас «Вялікага аркестра святочнай дапамогі» (ФОТА)

01.02.2021 15:39
Сёлета ва ўрачыстым фінале дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестр святочнай дапамогі прымала ўдзел 1362 штабы, з іх 79 па-за межамі Польшчы
Аўдыё
  • Прэсавы сакратар дабрачынна фонду «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» Ольга Завада ў гутарцы з Беларускай службай Польскага радыё распавяла пра пачаткі гэтай добрай польскай традыцы.
        , 31  2021
Фінал дабрачыннай акцыі Вялікі аркестр святочнай дапамогі ў Гданьску, 31 студзеня 2021 годаPAP/Adam Warżawa

Эпідэмія каранавіруса моцна змяніла звычайную хаду рэчаў. Сацыяльныя абмежаванні, выкліканыя ёй, моцна ўдарылі і па дабрачыннай актыўнасці палякаў. Аднак нягледзячы на ўсе эпідэмічныя захады бяспекі ў Польшчы ўжо ў 29 раз прайшла грандыёзная дабрачынная акцыя «Вялікі аркестр святочнай дапамогі», з працягам тэмы Эдуард Жолуд.

Па ўсёй Польшчы і ў дзясятках штабоў «Вялікага аркестра святочнай дапамогі» за мяжой у нядзелю, 31 студзеня, прайшоў 29-ы вялікага свята дабрычыннасці. Арганізацыя збірала грошы для ларынгалагічнага, оталарынгалагічнага аддзяленняў і аддзялення дыягностыкі галаўнога мозгу, а дэвіз мерапрыемства – «Фінал з галавой». Штогод мэты збору сродкаў адрозніваюцца, але так ці інакш яны звязаны з падтрымкай медычных устаноў у Польшчы.

У сувязі з пандэміяй «Вялікі аркестр святочнай дапамогі 2021» быў зусім не падобны на тое, што арганізатары праводзілі ў папярэднія гады. Фонд адмовіўся ад масавых мерапрыемстваў і канцэртаў, большасць мерапрыемстваў перанеслі ў Сеціва.

Прэсавы сакратар дабрачынна фонду «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» Ольга Завада ў гутарцы з Беларускай службай Польскага радыё распавяла пра пачаткі гэтай добрай польскай традыцыі:

- Фонд быў заснаваны ў Варшаве ў 1993 годзе Ежы Оўсякам, музычным журналістам, грамадскім актывістам, графікам. У самым пачатку мэтай фонду было фінансаванне куплі аднаго медычнага прыбора. У 1990-х, калі Польшча праходзіла перыяд трансфармацыі, сітуацыя ў лякарнях была вельмі цяжкай, не хапала абсталявання. Было прынята рашэнне сабраць сродкі на куплю неабходных прыладаў. Палякі вельмі ахвотна давалі грошы, з радасцю падтрымлівалі збор грошай. Была сабраная значна большая сума, чым першапачаткова разлічвалі арганізатары. Каб распарадзіцца лішкам грошай, было прынята рашэнне аб стварэнні фонду «Вялікі аркестр святочнай дапамогі», які праводзіў збор сродкаў на куплю медычнага абсталявання.


Заснавальнік "Вялікага аркестру святочнай дапамогі" Ежы Оўсяк, Варшава, 31 студзеня 2021 года Заснавальнік "Вялікага аркестру святочнай дапамогі" Ежы Оўсяк, Варшава, 31 студзеня 2021 года

29-ы фінал «Вялікага Аркестра святочнай дапамогі праходзіў ва ўмовах эпідэміі. Урачыстасць перанеслася ў сеціва, аднак збіранне ахвяраванняў праходзіла таксама ў традыцыйным фармаце. Працягвае Ольга Завада:

-Фінал- гэта не толькі самая вялікая акцыя па зборы сродкаў. Гэта не толькі сам момант, калі людзі выходзяць на вуліцы са скрыначкамі для збору грошай. У гэты момант фармуецца грамадзянская супольнасць. Гэта нізавая ініцыятыва. Мы нікога не прымушаем прымаць удзел у зборы, арганізоўваць мерапрыемствы. Самі людзі ў сваіх маленькіх супольнасцях ад вялікіх гарадоў па маленькія мястэчкі і вёскі прымаюць рашэнне адкрыць штаб »Вялікага аркестра святочнай дапамогі«. Гэта грамадскія валанцёрскія арганізацыі, якія займаюцца зборам ахвяраванняў. Яны займаюцца не толькі гэтым, а раней, да эпідэміі арганізоўвалі мерапрыемствы: футбольныя матчы, танцавальныя выступленні, пякуць печыва, запрашалі вядомых людзей. Зараз гэта актыўнасць перанеслася ў Сеціва. Гэта адзін вялікі грамадскі рух, які аб'ядноўвае людзей. Яны хочуць зрабіць нешта для іншых, застаючыся пры гэтым радаснымі і ўсмешлівымі. Мне здаецца, што такія рухі патрэбныя не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце.


Фінал дабрачыннай акцыі ў Варшаве, 31 студзеня 2021 года Фінал дабрачыннай акцыі ў Варшаве, 31 студзеня 2021 года

Фінал дабрачыннай акцыі ў Варшаве, 31 студзеня 2021 года  

Фінал дабрачыннай акцыі Фінал дабрачыннай акцыі

Сёлета ва ўрачыстым фінале дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестр святочнай дапамогі прымала ўдзел 1362 штабы, з іх 79 па-за межамі Польшчы, у прыватнасці, у Вялікабрытаніі, Швецыі, Германіі, ЗША, Танзаніі, Аўстраліі, Нарвегіі, Францыі, Расіі, Мексіцы, Інданезіі, Сінгапуры, Японіі, Вʼетнаме, а таксама на польскай палярнай станцыі Хорсун.

На вуліцах польскіх гарадоў грошы на закупку абсталявання для лякарняў збіралі каля 120 тысячы валанцёраў. Праз эпідэмію ўсе яны былі ў масках, пальчатках. Пры сабе мелі дэзінфікуючыя гелі. Сёлета яны не прычаплялі да кожнага дабрачынца маленькія чырвоныя сэрцайкі – сімвал «Вялікага аркестра святочнай дапамогі». Валанцёры іх раздавалі дабрачынцам.

Падчас дабрачыннай акцыі 2021 года палякі ахвяравалі больш за 127 мільёнаў злотых (прыкладна 28 мільёнаў еўра). З пачатку сваёй дзейнасці, цягам 29 гадоў, фонд сабраў каля 294 млн еўра. Усе ахвяраванні пайшлі на медычныя праграмы і абсталяванне.

Слухайце аўдыё! 

эж