Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі сталі свядома купляць анлайн

03.02.2021 14:30
Вартасць рынку е-паслугаў вырасла на 30-40 адсоткаў за летась.
Здымак мае ілюстрацыйны характарGlow images

У паслясвяточны перыяд зварот тавараў атрыманых у якасці падарункаў – звычайная з’ява. Аднак павелічэнне колькасці зваротаў у Польшчы толькі на ўзроўні 10-20 адсоткаў – чытаем у Dziennik Gazeta Prawna. Прычынай так нізкага паказчыка з’яўляецца факт, што за 2020 год і пандэмічныя абмежаванні як пакупнікі, так і крамы знайшлі новыя спосабы бесканфліктнай супрацы. У Польшчы за летась вартасць рынку е-паслугаў павысілася на 30-40 адсоткаў і сёння дасягае 100 мільярдаў злотых (гэта каля 30 мільярдаў долараў у эквіваленце). Уладальнікі ды менеджары крамаў, якія прапануюць свае паслугі анлайн занатоўваюць павелічэнне колькасці заказаў ды, адначасова, змяншэнне колькасці зваротаў. «Гэта вынікае з таго, што зараз людзі купляюць тавары больш адказна» – гавораць эксперты.

Чарговай прычынай змены ў лепшы бок гэтых паказчыкаў з’яўляецца факт, што інтэрнэт-крамы вядуць пастаяннае змаганне за кліентаў і стараюцца ствараць выгадныя для іх умовы, як бясплатны вяртанне, ці павелічэнне колькасці пунктаў прыёму заказаных тавараў. На гэтым тыдні зноў адчыніліся крамы з вопраткай, што можа паўплываць на паказчыкі заказаў і вяртання ў бліжэйшыя тыдні. Нягледзячы на тое, адмыслоўцы прагназуюць далейшы рост рынку е-паслугаў, з прычыны таго, што толькі за мінулы год колькасць людзей, якія куплялі праз інтэрнэт вырасла з 76% на 87% ад усіх карыстальнікаў сеціва.

Dziennik Gazeta Prawna/аев