Беларуская Служба

Дыстанцыйнае навучанне негатыўна ўплывае на дзяцей – лічаць настаўнікі

18.02.2021 15:42
Здымак мае ілюстрацыйны характарForum/Dariusz Gorajski

Год без школы ўдарыў па магчымасцям вучняў. Тыя, у каго ёсць грошы, бяруць дадатковыя прыватныя ўрокі, а бедныя застаюцца ў хвасце. Гэтая няроўнасць можа стварыць вялікую прорву між вучнямі – піша Dziennik Gazeta Prawna. Большасць школаў правяла пробныя экзамены для апошніх класаў пачатковай школы і вынікі ўражваюць. 70% школаў адрапартавалі, што сёлетнія вынікі горшыя за леташнія, пры тым, што сёлетні праграмны мінімум знізіўся. Большасць настаўнікаў баіцца за сваіх вучняў, і кажа, што дыстанцыйная адукацыя не спрыяе роўнаму доступу да адукацыі. У некаторых сем'ях паралельна вучыцца некалькі дзяцей, а камп’ютар на ўсіх адзін. Гэта стварае сітуацыю, у якой дзеці, якія нарэшце вернуцца ў стацыянарную школу, будуць мець сурʼёзныя недахопы ў ведах.

Нярэдка бацькі карыстаюцца магчымасцю і выконваюць заданні за сваіх малых, дыстанцыйнае навучанне не дазваляе настаўніку праверыць самастойнасць працы вучняў. Адмыслоўцы папярэджваюць, што такі падыход робіць дзецям толькі горш. Малыя я пасля вяртання ў школу апынуцца ў пастцы няведання. Агульнапольскі форум настаўнікаў правёў адмысловае апытанне. 65% настаўнікаў лічаць, што вяртанне дзяцей у школы нават на кароткі перыяд, зможа палепшыць вынікі тэстаў. 70% заўважае, што дыстанцыйнае навучанне паглыбляе розніцы між лепшымі і горшымі вучнямі ў класе. – чытаем у Dziennik Gazeta Prawna.

 

аев