Беларуская Служба

Нямецкі гісторык: Польшча мае права на рэпарацыі

03.03.2021 11:04
«Сапраўднага польска-нямецкага прымірэння быць не можа, пакуль Германія не возьме на сябе адказнасць за мінулае», - кажа Карл Гайнц Рот.
      .
Нямецкі публіцыст і гісторык Карл Гайнц Рот.Автор: Rosa Luxemburg-Stiftung from Berlin, Germany - Marx200, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=99868393

Нямецкі публіцыст і гісторык Карл Гайнц Рот, якога выданне Gazeta Polska называе „самым вядомым на Захадзе экспертам у пытанні нямецкіх рэпарацый”, лічыць, што рэпарацыйны доўг Германіі не мінае і ён застаецца адкрытым.

„Польшча ніколі не адмовілася ад права на кампенсацыю”, - цытуе Рота газета, дадаўшы, што паводле гэтага нямецкага спецыяліста „сапраўднага польска-нямецкага прымірэння быць не можа, пакуль Германія не возьме на сябе адказнасць за мінулае”.

„Я лічу, што па гэтай справе мы павінны дзейнічаць сумесна з іншымі краінамі, якія прад'явілі прэтэнзіі Германіі, у першую чаргу з Грэцыяй”, - піша аўтар артыкула Пётр Грахмальскі. Ён спасылаецца на кнігу, якую Рот напісаў разам з Гартмутам Рубнерам у 2017 годзе, і якую якую летась у Польшчы выдаў Заходні інстытут.

Gazeta Polska канстатуе, што нашчадкі заснавальнікаў „фабрык смерці” і плана знішчэння польскай нацыі да гэтага часу не бачыць жорсткай карэляцыі паміж пагашэннем рэпарацыйнага доўгу і матэрыяльнай ды маральнай адказнасцю за Трэці Рэйх. Газета таксама нагадвае, што паводле польскіх экспертаў, страты, якія немцы нанеслі польскай сталіцы складаюць 45 мільярдаў долараў.

аз