Беларуская Служба

«Колькі нас? Хто мы? І як жывем?» – 1 красавіка ў Польшчы пачынаецца перапіс насельніцтва

03.03.2021 13:33
Сёлетні перапіс будзе адрознівацца ад папярэдніх тым, што  самім трэба будзе перапісацца праз інтэрнэт. 
Аўдыё
  • Пра падрыхтоўку да ўсеагульнага перапісу ў Польшчы з падляшскімі актывісткамі і журналістамі Валянцінай Лаеўскай з «Радыё Рацы» ды Юрым Калінам з тэлебачання «Белсат» размаўляў наш карэспандэнт Яраслаў Іванюк.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/ yudha satia

З 1 красавіка да і канца верасня гэтага году ў Польшчы будзе праходзіць усеагульны перапіс насельніцтва. Пытаць будуць і пра мову, нацыянальнасць ды веравызнанне.

Гэта будзе трэці перапіс на працягу апошніх 20-ці гадоў. Першы ў 2001 годзе паказаў, што ў Польшчы пражывае недзе каля 50 тысячаў беларусаў. Вынікі другога шмат хто аспрэчвае, закідваючы што ён не быў усеагульным – ня ўсіх людзей наведалі, ня ўсім пазванілі. У выніку аказвалася, што ў падляскіх вёсках, дзе няма ні воднага паляка, усе гавораць па-польску.

Як чытаем на сайце Галоўнага Статыстычнага Упраўлення: «Перапіс мае адказаць на пытанні: Колькі нас? Хто мы? І як жывем?». Сёлетні перапіс будзе адрознівацца ад папярэдніх тым, што ў асноўным трэба будзе самім перапісацца праз інтэрнэт. І ўпершыню ў гісторыі польскай статысткі такі «самаспіс» праз інтэрнэт будзе абавязковым. Для людзей якія ня маюць доступу да камп'ютара ці інтэрнэту будуць створаныя адмысловыя пункты ў якіх можна будзе адказаць на пытанні перапісу.

Пра падрыхтоўку да ўсеагульнага перапісу ў Польшчы з падляшскімі актывісткамі і журналістамі Валянцінай Лаеўскай з «Радыё Рацыі» ды Юрым Калінам з тэлебачання «Белсат» размаўляў наш карэспандэнт Яраслаў Іванюк.

Размову слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Напярэдадні перапісу ў Польшчы, прафесар Мірановіч прыгадвае гісторыю перапісвання Падляшша

23.02.2021 12:31
На беларускіх землях першы грунтоўны перапіс быў праведзены ў 1897 годзе – першы і апошні сучасны перапіс у Расійскай Імперыі