Беларуская Служба

17 ліпеня 1918 году бальшавікі расстралялі сям’ю апошняга імператара Расіі

17.07.2021 09:16
Парэшткі царскай сям’і былі знойдзены яшчэ ў 1979 годзе.
Аўдыё
  • 17 ліпеня 1918 году бальшавікі расстралялі сям’ю апошняга імператара Расіі
  ,  80-   II   , 1998, 3 .
Паштовая марка Расіі, прысвечаная 80-годдзю гібелі Мікалая II і царскай сям’і, 1998, 3 рублі.https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D1%81%D1%81%D1%82%D1%80%D1%8D%D0%BB_%D1%96%D0%BC%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D1%81%D1%8F%D0%BC%E2%80%99%D1%96_%D0%A0%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%85#/media/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Russia_stamp_Nicholas_II_1998_3r.jpg

Пасля свайго адрачэння ад прастолу імператар Мікалай ІІ знаходзіўся ў Царскім Сяле. Пазней Часовы ўрад вырашыў перавезці сям’ю імператара ў Табольск, дзе ён знаходзіўся да прыходу бальшавікоў да ўлады.

Кіраўніцтва бальшавікоў, баючыся што імператар можа ўцячы, вырашылі ўзмоцніць рэжым утрымання, таму было прынятае рашэнне перавесці Мікалая ІІ спачатку ў Екацярынбург, а пазней у Маскву. Згодна з некаторымі сведчаннямі Мікалая збіраліся забіць падчас пераезду з Табольска, нібы за спробу ўцёкаў.

Рашэнне аб расстрэле ўсёй сям’і Раманавых было прынята Уральскім абласным саветам бальшавікоў у сувязі з тым, што да Екацярынбурга, дзе ў той момант пад арыштам знаходзілася сям’я Мікалая ІІ падыходзілі «белачэхі». Аднак, няма ніякіх падставаў думаць аб тым, што гэтага рашэння не падтрымаў яшчэ загадзя Ленін і ягоныя памагатыя. Хаця з іншага боку, даследчыкі мяркуюць, што такое рашэнне магло быць прынятае толькі Уральскім камітэтам. Трэба разумець, што ў той час бальшавіцкая ўлада не была цэнтралізаваная.

У красавіку 1918 году, калі Мікалай прыбыў у Екацярынбург, то цара і ягоную сям’ю сабраўшыся на чыгуначным вакзале натоўп быў гатовы разарваць.

Паміж канвоем і мясцовымі бальшавікамі ледзь не пачалася перастрэлка. Сям’ю Мікалая размясцілі ў Доме спецыяльнага прызначэння, асабняку, які бальшавікі рэквізавалі ад вайсковага інжынера ў адстаўцы М. М. Іпацьева. Ноччу бальшавікі, якія ахоўвалі Іпацьеўскі дом -вязьніцу царскай сям’і, папрасілі Раманавых і ягоных слуг спусціцца ў падвал. Там арыштаваным быў прачытаны прыгавор, пасля чаго бальшавікі пачалі страляць у сабраных. 

А першай гадзіне ночы расстрэл скончыўся, у ім удзельнічала 9 чалавек, камандаваў расстрэлам Якаў Юроўскі.

У Іпацьеўскім доме былі расстраляны Мікалай ІІ Раманаў, ягоная жонка Аляксандра Фёдараўна, дзеці Вольга, Таццяна, Марыя, Анастасія і Аляксей. Таксама доктар Боткін, повар Харытонаў, камердынер Алаізій Труп, пакаёўка Ганна Дзямідава. Целы забітых скінулі ў калодзеж, засыпалі вапнай і закапалі.

Парэшткі царскай сям’і былі знойдзены яшчэ ў 1979 годзе пры раскопках, але было загадана іх закапаць.

Што цікава, у 1975 годзе Палітбюро прыняло рашэнне аб разбурэнні Іпацьеўскага дому. Першым кіраўніком абкома Партыі Свярдлоўскай вобласці (горад Екацярынбург быў перайменаваны ў Свярдлоўск) быў Барыс Ельцын. У 1991 годзе пошукі царскай сям’і ўзнавіліся. Было пацверджана, што адшуканыя астанкі гэта прах Раманавых. У 2000 годзе ўся сям’я была кананізаваная.

Я. Юроўскі, арганізатар расстрэлу, доўгі час працаваў у органах ЧК і памёр у 1938 годзе ад язвы страўніка.

Павал Усаў