Беларуская Служба

У польскай сталіцы ізноў з'явіцца вуліца рабіна Доў Бер Мейзельса

28.08.2021 11:12
Рабін заклікаў яўрэяў падтрымліваць палякаў у барацьбе супраць царскіх улад
 , a.
Стары горад, Варшавa.Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=77878153

У польскай сталіцы ізноў з'явіцца вуліца рабіна Доў Бер Мейзельса. Так вырашыла Рада Варшавы,- паведаміла выданне DGP. Вуліца з такой назвай ужо існавала да Другой сусветнай вайны. Падчас акупацыі апынулася ў межах варшаўскага гета. Немцы перайменавалі яе на Купецкую. Пасля паўстання ў варшаўскім гета вуліца была спалена фашыстамі. Пасля вайны вуліцу Мейзельса цалкам забудавалі і яна знікла з мапы Варшавы.

 А хто такі рабін Доў Бер Мейзельс?

Рабін заклікаў яўрэяў падтрымліваць палякаў у барацьбе супраць царскіх улад. Ён сам удзельнічаў у пастаўках зброі для Лістападаўскага паўстання 1830–31 гг. У 1856 годзе стаў галоўным рабінам у Варшаве. Мейзельс заклікаў яўрэйскае насельніцтва прымаць удзел у патрыятычных дэманстрацыях 1861 г. у Каралеўстве Польскім. За гэта рабін быў зняволены царскімі ўладамі і высланы з Каралеўства. Праз некалькі гадоў яму дазволілі вярнуцца і зноў заняць пасаду галоўнага рабіна.

Памёр рабін рабін Доў Бер Мейзельс у 1870 годзе ў Варшаве.

З заявай даць імя гэтага рабіна вуліцы ў цэнтры Варшавы звярнуўся Яўрэйскі гістарычны інстытут. Вуліца знаходзіцца блізка даваеннай вуліцы Мейзельса у раёне Muranów.

яс