Літоўска-маскоўская вайна 1512-1522 гадоў была чарговым канфліктам паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім за дамінацыю ва ўсходняй Еўропе. А больш дакладна – за валоданне тэрыторыямі, што было характэрна для тае эпохі. У 10-гадовым канфлікце асноўнай мэтай маскоўскага валадара быў захоп Смаленска.
8 верасня 1514 году войскі двух дзяржаў сустрэліся пад Оршай, дзе і адбылася найбольшая бітва тых часоў. Закончылася яна перамогай войскаў Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат гістарычных навук Аляксандр Казакоў пры гэтым зазначае, што сама бітва ня мела большага стратэгічнага значэння для вырашэння канфлікту. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл