Беларуская Служба

Сэрвіс YouTube выдаліў канал афіцыйнага выдання ААТ "Нафтан" — "Веснік Нафтана"

08.11.2021 15:59
Прычынай стаў той факт, што Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод патрапіў пад санкцыі.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота з адкрытых крыніц

Галоўны рэдактар газеты «Веснік Нафтана» паведаміў, што ад тэхпадтрымкі карпарацыі Google яны атрымалі паведамленне, што канал заблакаваны без магчымасці аднаўлення ў адпаведнасці з правіламі ў дачыненні абмежавання экспарту і ўжывання санкцый. Такім чынам, канал газеты нафтаперапрацоўчага завода быў выдалены, таму што прадпрыемства трапіла пад санкцыі, накладзеныя пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў.
Газета ААТ «Нафтан» стварыла новы відэаканал, але не на якім-небудзь аналагічным расійскім сэрвісе, а зноў на амерыканскім YouTube, дзе захоўваецца магчымасць яго паўторнага выдалення. Пакуль на гэтым канале толькі 37 падпісантаў.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск