Беларуская Служба

Алесь Зарэмбюк: “Вайны не будзе, але будуць далейшыя правакацыі і шантаж ад імя Пуціна"

18.11.2021 17:06
Кіраўнік Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк мяркуе, што Еўропа паддалася на шантаж Лукашэнкі.
-  -
Польсько-білоруський кордон - ілюстраційне фотоPAP/Wojska Obrony Terytorialnej

Вайны не будзе, але будуць далейшыя правакацыі і далейшы шантаж ад імя Уладзіміра Пуціна. За гэтым стаіць Масква і Крэмль, якія гуляюць на аслабленне краін-членаў Еўрасаюза, а Лукашэнку гэта выгадна", — сказаў у інтэрв'ю rmf24.pl Алесь Зарэмбюк.

"Лукашэнка хоча справакаваць польскі бок на нейкія сур'ёзныя дзеянні, што нехта загіне, нешта адбудзецца, нехта будзе страляць, а потым паказваць Захаду - паглядзіце, якія палякі". 

Алесь Зарэмбюк таксама нагадаў пра масавыя пратэсты, якія прайшлі ў Беларусі пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Ён сказаў, што перамовы з Лукашэнкам нават у Варшаве, на волі, у свабоднай краіне, успрымаюцца вельмі негатыўна. Ён нагадаў, што цяпер у Беларусі больш за 860 палітвязняў, кожны дзень новыя арышты.

“Сумная гісторыя, што яны на гэта павяліся, а Лукашэнка так хутка перамог. Учора ён абавязкова адкрываў шампанскае, бо атрымаў 700 тысяч еўра. Фармальна гэта грошы на гуманітарную дапамогу мігрантам. Але палітвязням і іх сем'ям таксама патрэбная дапамога, і мы спадзяемся, што яны нарэшце гэта атрымаюць”.  

вх