Рэакцыя дзяржаваў на з'яўленне новага варыянту каранавіруса прыкладна ўсюды аднолькавая: з аднаго боку, улады спрабуюць абмежаваць колькасць заражэнняў шляхам увядзення розных санітарна-эпідэмічных мераў, а з другога – робяць акцэнт на бустэрныя дозы вакцыны супраць COVID-19, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Між тым, Еўракамісія абвясціла, што тэрмін дзеяння кавідных сертыфікатаў скончыцца праз дзевяць месяцаў пасля ўвядзення другой дозы. Грамадзяне ЕС змогуць прадоўжыць дзеянне дакументу, прыняўшы трэцюю – бустэрную дозу вакцыны. Новыя правілы павінны ўступіць у сілу з 1 лютага.
У сваю чаргу добрая навіна такая, што арсенал для барацьбы з каранавірусам становіцца ўсё большым. У панядзелак Еўрапейскае агенцтва па леках ухваліла пятую вакцыну супраць COVID-19 для выкарыстання ў Еўрасаюзе. Прэпарат Novavax у клінічных выпрабаваннях паказаў эфектыўнасць на ўзроўні 90,4% у выпадку сімптаматычнай формы захворвання. Аднак гэтыя дадзеныя не адносяцца да амікрон-штама каранавіруса.
Між тым, старшыня кампаніі Moderna – вытворца прэпарата супраць COVID-19, абвясціў, што стварэнне вакцыны супраць новага варыянту гэта пытанне некалькіх тыдняў.
Тым часам навукоўцы плануюць наступныя крокі ў плане вакцынацыі. На мінулым тыдні дарадца Белага дома па пандэміі, абвясціў, што даследчыя работы цяпер павінна накіроўвацца ў напрамку «ўніверсальных» прэпаратаў другога пакалення, якія будуць абараняць не толькі ад SARS-CoV-2, але і ад іншых каанавірусаў. Урад ЗША выдзеліў на гэткія даследаванні больш за 30 мільёнаў долараў, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
аз