Амаль кожны чацвёрты паляк хоча засяродзіцца ў новым 2022 годзе на тым, каб быць з блізкімі. 22% апытаных маюць намер быць больш фізічна актыўнымі, аднак 25% наагул ня маюць планаў на змену жыцця ў новым годзе, – вынікае з сацыялагічнага апытання, апублікаванага ў выданні Dziennik Gazeta Prawna.
На другім месцы сярод адказаў – быць з блізкімі (23,6%), на трэцім – пачаць больш актыўны лад жыцця (22%). У сваю чаргу, 21% рэспандэнтаў заявіў, што будзе больш эканоміць. Як адзначае Dziennik Gazetaa Prawna, далей у рэйтынгу адказаў ідуць пажаданні правесці ў 2022 годзе больш часу з кнігай, часцей выходзіць у кіно ці на канцэрт, а таксама тыповае навагодняе абяцанне самому сабе – сесці на дыету.
Кожны чацвёрты апытаны не меў ніякіх планаў і навагодніх абяцанняў, дадзеных самому сабе. Пасля 50 гадоў мы становімся рэалістамі. Менавіта з гэтага моманту на першае месца выходзіць рашучасць... не даваць абяцанняў, пішуць у выданні. Што важна для маладых? Ашчаднасць. Цэлых 46% заяўляе, што будзе адкладаць, на наступных месцах ідуць пераход на дыету, час для сябе або адмова ад курэння.
У навагоднім выданні Dziennik Gazetaa Prawna адзначаецца, што стасункі з блізкімі для маладых знаходзяцца ледзь не на апошнім месцы – усяго 8% адчуваюць неабходнасць павялічыць час, праведзены з сям'ёй.
Адметна, што ўсе ўзроставыя групы заяўляюць аб жаданні ў новым годзе весці больш актыўны лад жыцця і сесці на дыету.
эж