— Ужо вясной, у перыяд з красавіка па май гэтага года мы выйдзем з пандэміі, — такое меркаванне выказаў загадчык інфекцыйнага аддзялення бальніцы ў Генуі на поўначы Італіі прафесар Матэа Басэці (Matteo Bassetti).
Ён таксама выказаў спадзеў, што вясной будзе прышчэплена 95% дарослага насельніцтва ў Італіі.
У інтэрв’ю радыё RAI прафесар Басэці настойваў на тым, што яго прагнозы заснаваныя на здаровым сэнсе.
— Я спадзяюся, што мы зможам зняць маскі, — сказаў ён. Затым дадаў: «Я думаю, што ў Італіі зараз 10-15% заражаных, або каля 10 мільёнаў чалавек, а да вясны гэта будзе больш за палову насельніцтва».
Афіцыйныя дадзеныя Міністэрства аховы здароўя паказваюць, што ў Італіі заражана каля 2,1 мільёна чалавек. Кожны дзень дадаюцца больш за 200 000 новых выпадкаў заражэння. А прагноз на бліжэйшыя дні — 300 тысяч новых выпадкаў заражэнняў штодня.
Цяпер дзве дозы вакцыны супраць Covid-19 атрымалі больш за 86 % італьянцаў.
PAP / вх