Беларуская Служба

Музыка Алесь Таболіч: Нам трэба быць моцнымі, як украінцы

20.03.2022 15:28
Алесь Таболіч – музыка і вакаліст гурта ZNICH. Напрыканцы мінулага года ён прыехаў у Польшчу. Кажа, што былі пагрозы, гурт патрапіў у «чорныя спісы» і не меў магчымасці выступаць у Беларусі. Але і ў Польшчы не ўсё так проста ды лёгка.
Аўдыё
  • Алесь Таболіч: "У 2020 годзе я адзіны кандыдат у кандыдаты сказаў «чый Крым» – украінскі, і сцяг наш бел-чырвона-белы. Ніхто з іншых кандыдатаў – ні Бабарыка, ні Ціханоўская, ні Цапкала – не выказаліся пра нацыянальныя арыенціры і Украіну".
  ,   Znich.
Музыка Алесь Таболіч, кіраўнік гурта Znich.Фота: "Наша Ніва"

Алесь Таболіч, нагадаем, у 2020 годзе быў «кандыдатам у кандыдаты» – заяўляў сваю асобу ў якасці патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Праўда, 100 тысяч подпісаў у падтрымку не сабраў і ЦВК не зарэгістраваў яго ў якасці кандыдата. Хаця, калі глядзець па таму, як разгортваліся падзеі, можа, гэта і да лепшага было.

– У Беларусі, вы самі разумееце, адбываецца ў нейкім сэнсе генацыд беларускага народа – знішчэнне ўсіх беларускіх каштоўнасцяў. Гэта гісторыя, мова, культура, традыцыі і гэтак далей. Беларусь паступова пераўтвараецца ў нешта кшталту ДНР, ЛНР пад новым сцягам, новай дзяржавай. Гэта адчувалася, калі пасля выбараў пачалі знішчаць усе арганізацыі, якія падтрымліваюць беларускую мову і культуру. Гурт Znich патрапіў у «чорныя спісы» – усе ініцыятывы, звязаныя з беларускай культурай, патрапілі пад забарону. Творчаму чалавеку немагчыма цяпер сябе там рэалізаваць.

Самы галоўны момант: мая палітычная дзейнасць у 2020 годзе. Я быў кандыдатам у кандыдаты. І бачылі ж, што адбываецца з іншымі кандыдатамі. Зразумела было, што заставацца ў краіне вельмі небяспечна. Шмат пагроз паступала ад незразумелых людзей. Вось чаму я разам з гуртом з’ехаў у Польшчу. Так, шмат хто ехаў ва Украіну. Але там на той момант ішла вайна, а цяпер і ўвогуле поўнамаштабная вайна, таксама там знаходзілася шмат ФСБшнікаў. Я вырашыў, што трэба ехаць у Польшчу, якая давала гуманітарныя візы.

Алесь Таболіч наракае, што не пабачыў сапраўднай салідарнасці беларусаў за мяжой. Кажа, што прапановы гурта да беларускіх ініцыятыў зладзіць выступы адпрэчваюцца.

– Вельмі складана адаптавацца ў Польшчы, калі ў цябе няма тых людзей, якія маглі б дапамагчы. Арганізацыі, якія быццам бы дапамагалі беларусам, насамрэч нічога не рабілі. Гэта я магу ад сябе сказаць, словамі дапамагалі, а справамі не. Усё трэба было прабіваць самому, праз знаёмых, праз палякаў. Знайшоў працу спачатку неафіцыйна, на будоўлі. Але «кідалі» то тут, то там. Потым знайшоў афіцыйную працу ахоўнікам, і цяпер гэтым займаюся. Але добра, што мы з гуртом можам працягваць займацца творчасцю: таксама дзякуючы палякам зрабілі колькі акустычных канцэртаў у Беластоку, у Гайнаўцы, у Варшаве.

25 сакавіка ва Вроцлаве ў нас будзе супольны канцэрт з Лявонам Вольскім і польскім гуртом Strachy na lachy. З задавальненнем зайграем.

25 сакавіка ва Вроцлаве ў нас будзе супольны канцэрт з Лявонам Вольскім і польскім гуртом Strachy na lachy. З задавальненнем зайграем.


25 сакавіка ва Вроцлаве адбудзецца супольны канцэрт гурта Znich, спевака Лявона Вольскага і польскага гурта Strachy na lachy. 25 сакавіка ва Вроцлаве адбудзецца супольны канцэрт гурта Znich, спевака Лявона Вольскага і польскага гурта Strachy na lachy.

Таксама размаўляем пра негатыўнае стаўленне да беларусаў як да саўдзельнікаў расійскай агрэсіі.
Таболіч кажа, што мусіць выразна акрэсленая пазіцыя палітычных рухаў і грамадскіх арганізацый наконт стаўлення да вайны ва Украіне.

– У 2020 годзе я адзіны кандыдат у кандыдаты сказаў «чый Крым» – украінскі, і сцяг наш бел-чырвона-белы. Ніхто з іншых кандыдатаў – ні Бабарыка, ні Ціханоўская, ні Цапкала – не выказаліся пра нацыянальныя арыенціры і Украіну. Чаму мне ў Беларусі было б асабліва небяспечна цяпер, калі па Мінску ганяюць Z-ты, танкі.

Трэба моцная пазіцыя палітыкаў, дзеячаў, што тычыцца беларусаў у замежжы і стаўлення да вайны. Я не бачу адпаведнай пазіцыі ўсіх гэтых каардынацыйных рад, штабоў. Яны ўсё яшчэ шукаюць нібыта мірных размоў паміж Расіяй, Украінай, Беларуссю. Але не будзе такога, ідзе вайна. Трэба моцная пазіцыя, каб усе разумелі, што беларусы, якія з’ехалі ад рэжыму, такія ж ахвяры, як і ўкраінцы, бо збеглі ад рэпрэсій. 25 сакавіка мы праз музыку выкажам падтрымку і ўкраінскаму, і беларускаму народу.


Ці можна творчаму чалавеку заставацца ў творчасці, працы, калі ты адарваны ад сваёй краіны, ад падмурка сваёй культуры.

– Без беларускага субстрату можна страціць сябе. Вывучыш мову, адаптуешся і станеш прыналежным да іншага грамадства. Чаму вельмі моцная ўкраінская дыяспара? Бо яны грунтуюцца на сваіх нацыянальных каштоўнасцях, бо ў іх ёсць Дзень вышыванкі, Дзень сцяга, Дзень культуры. Украінскія гурты музычныя моцныя. У нас таксама гэта ёсць, але ўсё схавана. Каб не страціць гэта, трэба падтрымліваць адзін аднаго. На жаль, беларусам гэтага не хапае. Я лічу, што трэба новыя сілы, імёны, пазіцыя, якія выкрышталізаваліся з падзей апошніх двух год. Трэба быць моцнымі, як украінцы.

Музыка Алесь Таболіч – адзін з заснавальнікаў гурта Znich, творчасці якога ўжо больш за 25 гадоў. Znich спалучае метал і беларускую фольк-музыку. Выдаў шэсць поўнафарматных альбомаў, два міні-альбомы і дзве складанкі, граў на шматлікіх фэстах у Беларусі і за мяжой, у тым ліку ўдзельнічаў у беларускім адборы на «Еўрабачанне» з песняй «Дунаю», атрымаў у 2011 годзе «Рок-карону» ў намінацыі «Традыцыі і сучаснасць».

вх