Беларуская Служба

Адыйшоў адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай меншасці ў Польшчы - Ян Сычэўскі

13.03.2023 14:39
На 86 годзе жыцця памёр шматгадовы старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Ян Сычэўскі. 
Аўдыё
  • Адыйшоў адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай меншасці ў Польшчы - Ян Сычэўскі
.
..

Народжаны ў Стрыках на Беласточчыне ў 1937 годзе, скончыў педагогіку ў Гданьскім універсітэце, працаваў настаўнікам у пачатковых школах, кіраваў домам культуры прафсаюзаў у Беластоку. З 1992 па 2022 узначальваў БГКТ.

Дзеячы беларускай меншасці ў Польшчы згодныя, што гэта вялікая страта для Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

Ян Сычэўскі быў дэпутатам Сейму Польшчы ў 1997-2001 гадах. Шмат гадоў таксама быў дэпутатам Сейміку Падляскага ваяводства.

У 1996 годзе Ян Сычэўскі атрымаў медаль Францішка Скарыны за значны ўклад ва ўмацаванні сяброўскіх адносінаў між Беларуссю і Польшчай. Быў адзначаны Камандорскім Крыжам Адраджэння Польшчы.

слухайце аўдыё

ав