Беларуская Служба

Беларуская супольнасць у Варшаве. Чаму важна маліцца па-беларуску

06.04.2023 09:17
У Варшаве пройдуць беларускамоўныя набажэнствы Пасхальнага трыдууму.
Аўдыё
  • Беларуская супольнасць у Варшаве. Чаму важна маліцца па-беларуску
     .
Імша на Вербніцу ў касцёле св.Аляксандра ў Варшавефота: facebook.com/catholicbypl.warszawa

У нядзелю каталікі будуць святкаваць Вялікдзень. У Варшаве пройдуць беларускамоўныя набажэнствы ў касцёле святога Аляксандра. У Вялікі чацвер набажэнства будзе адбывацца разам з польскай супольнасцю. Розныя часткі імшы ідуць на польскай і беларускай мовах. У абрадзе мыцця ног прымуць удзел палякі, беларусы і ўкраінцы.

У Вялікія пятніцу і суботу набажэнства будзе выключна на беларускай мове, як і ў велікодную нядзелю і панядзелак. У нядзелю пасля ранішняй Імшы арганізуецца велікоднае снеданне.

Актывіст беларускай суполькі ў Варшаве Арцём Ткачук кажа, што беларускія каталікі разам з польскімі вернікамі адчуваюць сябе камфортна. У касцёле св. Аляксандра праходзяць беларускія канцэрты арганнай музыкі, сцэнкі, быў Крыжовы шлях, на якія ахвотна прыходзяць палякі.

Беларуская суполка ў Варшаве актыўна дзенічае прыкладна 1,5 году. Чаму важна маліцца на беларускай мове? Таму што важная Беларусь, кажа Арцём.

-Я выходжу з меркавання, што калі Бог стварыў нас беларусамі, стварыў нашую мову, краіну, то гэта мае сэнс. Прыехаць у іншую краіну, забыць мову - не мае сэнсу. Разам з тым не ідзе гаворкі пра нейкае гета. Калі ў снежні 2022 года да нас прыходзіў кардынал Казімір Ныч, ён казаў, каб мы адчуваліся сябе добра, што гэжа такі ж самы касцёл як у Беларусі. І мы да гэтага імкнемся.

Арцём Ткачук расказвае, што беларуская супольнасць у Варшаве паслядоўна расце.

Поўная размова – у далучаным гукавым файле.

ав