Беларуская Служба

У Польшчы пашыраныя катэгорый злачынстваў, якія адносяцца да хатняга гвалту

14.07.2023 14:48
У Польшчы напрыканцы чэрвеня ўступілі ў сілу новыя нарматыўныя акты аб супрацьдзеянні гвалту ў сям'і. У Міністэрстве працы і сацыяльнай палітыкі на днях адбыліся дэбаты «Стоп гвалту».  
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Plantic

Нягледзячы на тое, што з кожным годам мы ведаем усё больш пра феномен хатняга гвалту, аднак дакладную колькасць ахвяр падлічыць немагчыма. Гэта заўсёды прыблізныя дадзеныя. Статыстыка, сабраная ў рамках Нацыянальнай праграмы па супрацьдзеянні гвалту ў сямʼі ўлічвае толькі дадзеныя пачатых, незавершаных і завершаных працэдур у рамках «Сіняй карты», механізму ўліку зарэгістраваных выпадкаў хатняга гвалту. Лічбы загінулых ад хатняга гвалту, якія зʼяўляюцца з у розных справаздачах, вагаюцца ад 150 да 500 чалавек год. Напрыклад, аўтары справаздачы «Чорная кніга ахвяраў хатняга гвалту ў Польшчы» паведамляюць, што ў 2021 годзе, паводле маніторынгу СМІ, было зафіксавана 119 ахвяраў, якія загінулі ад рук сваякоў.

Падчас дэбатаў Ганна Шмідт, намесніца міністра сямʼі і сацыяльнай палітыкі і ўрадавы ўпаўнаважаны па пытаннях роўнага абыходжання, сказала, што рэагаванне на гвалт зʼяўляецца грамадзянскім абавязкам у адпаведнасці з пачуццём вялікай сацыяльнай салідарнасці. Яна падкрэсліла, што ніякая прававая сістэма, нават самая лепшая, не будзе працаваць без чалавечага фактару.

«З 22 чэрвеня ў нас зʼявіліся новыя інструменты супрацьдзеяння гвалту ў сямʼі. Абараняем не толькі сем'і, але і ўсіх, хто быў у мінулым часе ў адносінах, якія могуць правакаваць насілле. Мы абараняем не толькі ад фізічнага, псіхалагічнага і сексуальнага гвалту, але і ад кібергвалту, эканамічнага гвалту», – сказала намесніца міністра.

Ганна Шмідт падкрэсліла, што ніякі гвалт не ёсць і не можа разглядацца як зʼява малой сацыяльнай шкоднасці.

«Будзем рабіць больш адчувальнымі да праблемы суддзяў, пракурораў, усе службы, якія працуюць у шырокай сферы супрацьдзеяння хатняму гвалту. Але што найважней – мусім быць самі з шырокарасплюшчанымі вачыма. Я звяртаюся да ўсіх нас, полек і палякаў, без нашага ўмяшальніцтва, зацікаўленасці ў тым, што адбываецца ў нашым атачэнні, у суседзяў, сярод нашых блізкіх і далёкіх знаёмых не справімся. Калі недзе мы бачым гвалт, мусім паведамляць службам», – заклікала яна.

Прэс-сакратар Нацыянальнай школы юстыцыі і пракуратуры Пётр Касматы заявіў падчас дэбатаў, што палажэнні заканадаўства забяспечваюць шырокія прававыя інструменты для эфектыўнай барацьбы з хатнім гвалтам. Ён звярнуў увагу на абарону непаўналетніх:

«Я вельмі рады, што непаўнагадовы сведка хатняга гвалту прызнаецца ахвярай хатняга гвалту. Гэта дае шырокія паўнамоцтвы, як пракуроры мы ставімся да яго як да пацярпелага, гэта дае яму шмат працэсуальных правоў, а таксама правоў па законе».

22 чэрвеня ўступіла ў сілу папраўка да закона, згодна з якой палажэнні былі пашыраны за кошт новых катэгорый злачынстваў, новых катэгорый гвалту і новых асоб, на якіх распаўсюджваюцца меры супрацьдзеяння гвалту. Змянілася і назва акта, у якім «гвалт у сямʼі» заменены на «хатні гвалт».

На працягу многіх гадоў меркавалася, што гвалт у сямʼі датычыцца толькі паталагічнага асяроддзя, людзей асацыяльных, бедных. Рэальнасць, аднак, больш складаная. Агрэсарамі могуць быць як адукаваныя, забяспечаныя людзі, так і выхадцы з сацыяльных нізоў.

IAR / вх