Зараз найміты з гэтай групы ўдзельнічаюць у вучэннях на палігоне, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад польскай мяжы. – «Задача польскіх уладаў – умацаваць мяжу», – сказаў Блашчак і дадаў, што таму жаўнеры з захаду краіны ўжо перакінутыя на ўсход. «Сэнс у тым, каб адпудзіць агрэсара, паказаць, што нападаць на Польшчу няварта», – сказаў ён.
Блашчак дадаў, што цягам двух гадоў вядуцца дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю польска-беларускай мяжы, напрыклад праз яе спрабуюць пераправіць «мігрантаў, якіх прывозіць рэжым Лукашэнкі». – «Нягледзячы на будаўніцтва агароджы на мяжы, усё роўна ёсць спробы фарсіраваць гэтую мяжу», – дадаў ён.
Блашчак адзначыў, што намаганні па ўмацаванні ўсходняй мяжы краіны працягваюцца. У гэтым кантэксце ён адзначыў узбраенне атрадаў, якія абараняюць усходнюю мяжу. Ён нагадаў, што хутка ў Польшчу прыбудуць Апачы, Абрамсы, танкі К2. Ён дадаў, што аднаўляюцца і ствараюцца новыя падраздзяленні, напр. у Элку, Кольне ці Аўгустове; ідзе фарміраванне Першай пяхотнай дывізіі Легіёнаў на Падляшшы.
«Мы вырашылі выкарыстаць гэтыя месцы, таму што ў нас заяўкі ад людзей, якія жадаюць уступіць у Войска Польскае. Мы запрашаем вас уступіць у Войска Польскае, ці на добраахвотную тэрміновую службу, якая вядзе да прафесійнай кар'еры вайскоўца, ці ў Войскі тэрытарыяльнай абароны. Гэта сапраўды таго варта», – заахвоціў кіраўнік Мінабароны.
ав