«Валейбалісты з вялікай літары, вы напаўняеце нас нацыянальным гонарам, а гэта бясцэннае пачуццё, якое зрэдку суправаджае аматараў спорту. Мы лепшыя ў гэтай гульні, мы вышэй за амерыканцаў, бразільцаў, італьянцаў, французаў і г. д. У гэтай гульні ў нас выдатныя заўзятары, адна з лепшых ліг у свеце і адносіны, якія не зусім ідэальныя, але трымаюцца далёка ад скандалаў. Калі мы дадаем клас спартсменаў, бачны як на стадыёне, так і па-за ім, у нас ёсць просты рэцэпт поспеху», – піша Бартломей Плонка на партале onet.pl.
Зборная Польшчы перамагла ЗША з лікам 3:1 (25:23, 24:26, 25:18, 25:18) і заваявала залаты медаль Лігі нацый. Сустрэча супраць ЗША стала адной з лепшых ва ўсім выпуску Лігі Нацый. Найвышэйшага, ужо няўлоўнага для суперніка ўзроўню бела-чырвоныя дасягнулі ў трэцім сэце, калі выйгралі з лікам 25:18. З такім жа вынікам завяршыўся і чацвёрты сэт.
Зборная Польшчы ў відовішчным стылі перамагла ЗША. Паўтарылася гісторыя 2012 года, калі «бела-чырвоныя» перамаглі таго ж суперніка ў фінале Сусветнай лігі.
Падчас нядзельнага фіналу гульцы трэнера Ніколы Грбіча выйшлі на вельмі высокі ўзровень, часам нават галактычны.
Перад «бела-чырвонымі» цяпер амаль два тыдні адпачынку. Польскія валейбалісты вернуцца да трэніровак у жніўні і будуць рыхтавацца да чэмпіянату Еўропы.
ав/onet.pl