У суботу, 5 жніўня ў на панадворку Беларускага Дома ў Варшаве адбылося адкрыццё мурала прысвечанага беларускім палітвязням.
На ім выяўленыя нобэлеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, журналістка Кацярына Андрэева, мэдыямэнэджэр Павал Белавус, палітык Мікола Статкевіч, праваабаронца Наста Лойка і Дар’я Лосік, якая кінула выклік асабіста Лукашэнку.
Прысутны на ўрачыстасці адкрыцця мурала кіраўнік НАУ Павел Латушка заявіў, што нельга страчваць волі да барацьбы:
-Гэтыя людзі праявілі моцную волю, але страцілі свабоду. Мы – якія сёння тут – маем свабоду. Ці маем мы права не праявіць волю? (...)
Урачыстае адкрыццё муралу, Беларускі дом у Варшаве, 5 жніўня 2023 г.
Беларускі журналіст Ігар Кулей перакананы, вызвалення палітвязняў – мэта нумар адзін
-Пра іх трэба памятаць, а вызвалення палітвязняў – мэту нумар адзін для ўсяго беларускага грамадства, без аглядкі на розніцу поглядаў і хуткацечныя інтарэсы. Кожны хто будзе мінаць гэты мурал, абавязкова прыгадае пра долю палітвязняў. Гэта таксама важна. (...)
Нагадаем, толькі па падліках ПЦ «Вясна» у Беларусі налічваецца каля 1,5 тыс. вязняў сумлення.
Слухайце аўдыё!
эж