Хочаце стварыць беларускі традыцыйны строй? Не пытанне! Можаце гэта зрабіць падчас заняткаў школы беларускага народнага строю, якія пачнуцца ў палове верасня ў Беларускім Хабе «Новая Зямля» у Беластоку. Заняткі будзе праводзіць апантаная – у станоўчым сэнсе гэтага слова – беларускімі традыцыямі Кацярына Ваданосава.
Трэба толькі памятаць, што стварэнне поўнага камплекту беларускага народнага строю – гэта доўгі працэс. Аказваецца, года можа не хапіць. Кацярына Ваданосава бярэ пад увагу і тое, што стварэнне верхняга адзення і абутку трэба будзе перанесці на наступны год.
Зараз на заняткі запісалася 30 навучэнцаў. У асноўным гэта дарослыя людзі, не толькі жанчыны, ёсць і хлопцы. Кацярына не чакала такога зацікаўлення.
Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё.
Яраслаў Іванюк