Беларуская Служба

У Варшаве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы

11.09.2023 16:04
Імпрэза, якая мае дабрачынны характар і адбываецца ў цэнтры Варшавы, скіраваная ў падтрымку беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне
Аўдыё
  • У Варшаве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы
      , , 9  2023 .
Марш з нагоды Дня беларускай вайсковай славы, Варшава, 9 верасня 2023 г. Фота: https://www.polskieradio.pl/396

У суботу, 9 верасня ў польскай сталіцы адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы. Лекцыя гісторыкаў папярэднічала беларуска-польска-украінскаму маршу і ўрачыстаму канцэрту. Імпрэза, якая мела дабрачынны характар, адбылася ў цэнтры Варшавы. 

Акцыя была скіраваная ў падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за свабоду і незалежнасць Украіны, – гаворыць адзін з арганізатараў акцыі, кіраўнік «Маладых крэсаў» Міраслаў Капцэвіч:

- На працягу пяці стагоддзяў палітыка імперыялістычнай Масквы не змянілася. Зараз гэта выдатна бачна ва Украіне. Толькі разам народы Польшчы, Украіны, Беларусі ды краінаў Балтыі могуць паспяхова супраціўляцца расійскай экспансіі. (...)

Рэпартаж, прысвечаны святкаванню Дня беларускай вайсковай славы ў Варшаве, слухайце ў далучаным гукавым файле! 

Нагадаем, 8 верасня 1514 года, Войскі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага разбілі пад Воршай маскоўскіх інтэрвентаў.

эж


Бітва пад Воршай - адна з першых у шэрагу трыумфаў беларускай зброі

08.09.2023 06:02
8 верасня – гэта Дзень беларускай вайсковай славы, неафіцыйнае свята Беларусі, якое адзначаецца ў гонар перамогі ў Аршанскай бітве 1514 году.