Падляшская куратар асветы не разумее беларускай адметнасціліцэяў у Гайнаўцы і ў Бельску Падляшскім, таму прадстаўнікі арганізацыяў беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы падалі юрыдычную скаргу на дзейнасць куратар.
Некаторыя бацькі вучняў ліцэяў з навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Бельску Падляшскім спасылаюцца на палажэнні Закона аб адукацыі і спрабуюць вызваліць сваіх дзяцей ад урокаў беларускай мовы і экзамену на атэстат сталасці па беларускай мове.
Іх пазіцыю падтрымала Падляшская куратар адукацыі Бэата Петрушка, якая лічыць, што трэба даць магчымасць вучням адмовіцца ад вывучэння мовы і прадметаў, звязаных з культурай і традыцыямі меншасці, захаваўшы права навучацца ў ліцэі.
Прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў, сабраўшы подпісы ў абарону беларускай мовы ў ліцэўях, у пятніцу падалі юрыдычную скаргу на дзейнасць Падляшскай куратар асветы на рукі Міністра адукацыі Пшэмыслава Чарнэка- гаворыць старшыня «Беларускага звязу» ў Польшчы Яўген Вапа.
Падляшская кураторыя асветы ўхіляецца ад каментара па гэтай справе.
Ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім гэта школы, якія з’яўляюцца важным элементам адукацыйнага і культурнага жыцця беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.
Ганна Пятроўская