Беларуская Служба

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы ў АПК стварыла службу «Адно акно»

27.10.2023 07:00
На дадзеным этапе мэтавая аўдыторыя службы - палітвязні і іх сем'і. 
Аўдыё
  • Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы ў АПК стварыла службу «Адно акно»
.
..

Распачала працу тэставая версія інфармацыйна-кансультацыйная служба «Адно акно». Яе запусціла Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднанымі пераходным кабінеце. 

Па словах кіраўніцы Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Вольгі Гарбуновай, гэта працяг ідэі анлайн-марафона «Салідарнасці». Яна расказала, што ў прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы паступае шмат запытаў ад людзей розных слаёў з рознай гісторыяй. Усе яны звяртаюць увагу, што не ведаюць, куды звярнуцца і як атрымаць дапамогу. З’явілася патрэба сістэматызаваць апрацоўку запытаў, расказвае Вольга Гарбунова:

-Мы бачым задачу гэтай службы, як гісторыю аб’яднання. Цяпер мы запускаем тэставую версію, але будзем заклікаць усе магчымыя ініцыятывы, дыяспары, народныя пасольствы дзяліцца з намі інфармацыяй, каб база станавілася больш маштабнай. У дадзены момант там 231 арганізацыя. Гэта гучыць як бы было шмат, але мы разумеем, што не можам пакрыць усе запыты, якія да нас трапляюць.

Гэта служба падтрымкі з інфармацыяй пра магчымую дапамогу, з кантактамі арганізацый, якія яе аказваюць, таксама там размешчаны матэрыялы і рэкамендацыі для людзей, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі. У службе адзначаюць, што ёсць шмат уразлівых сацыяльных груп, і яны ставяць задачу збіраць і абнаўляць поўную інфармацыю і кантакты для ўсіх, каму яна патрэбная. Але на дадзены момант прыярытэтнай групай з’яўляюцца палітзняволеныя і іх сем’і.

Паступова «Адно акно» плануе сабраць усю даступную інфармацыю для больш шырокага кола ўразлівых сацгруп.

Асноўны інструмент дапамогі – правераная і дастатковая інфармацыя па разнастайных сацыяльных пытаннях з кантактамі, якая дапаможа хутка і эфектыўна вырашыць дадзеную праблему (калі яна вырашаецца) унутры краіны і за яе межамі.

Пра перавагі «Аднаго акна» расказвае Наста Базар:

-Ёсць магчымасць зайсці на сайт і самастойна пашукаць інфармацыю ў размешчаных блоках, а таксама ёсць магчымасць паразмаўляць з аператаркай платформы тэкстам. То бок будзе чат. Калі чат закрываецца, то ён знікае, але можна пакінуць свой запыт і адрас электроннай пошты, на які прыйдзе адказ. Важна, што на платформе можна пазваніць аператарцы, без мабільнай сувязі, праз сайт. Таксама можна выслаць традыцыйны ліст, на адрас у Вільні. Чарговая перавага – гэта магчымасць кантактавання праз мэсэнджары: Фэйсбук, Вайбер, Інстаграм, Тэлеграм. Мы разумеем, што праз нейкі час наш сайт у Беларусі могуць заблакаваць, а не ўсе карыстаюцца VPN. Важны момант – гэта ананімнасць. Калі нехта будзе нам пісаць праз сацсеткі, то мы будзем бачыць, хто гэта. Але калі нехта напіша ў чаце ці пазвоніць, то гэта будзе цалкам ананімна. Мы не запрошваем імя і прозвішча.

На прэзентацыі «Аднаго акна» Вольга Гарбунова звярнула ўвагу, што, працуючы ў прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы, яна бачыць патрэбу дапамагаць большасці. Большасць беларусаў цяпер знаходзяцца ў Беларусі, кажа яна:

-Мы сустракаемся з праблемай, калі людзі баяцца выходзіць з намі на сувязь і даваць інфармацыю. Улады цяпер хаваюць інфармацыю. Пераправерыць дадзеныя ці атрымаць статыстыку немагчыма нават на Белстаце. Мне здаецца, што цяпер ёсць ужо вялікі разрыў паміж нашым уяўленнем і тым, якія сацыяльныя праблемы ёсць у Беларусі. Мы разумеем, што з кожным месяцам, годам дадзеных у нас усё менш. Для нас гэтая платформа, па-першае, гэта дапамога людзям, але другое – збіраць і аналізаваць інфармацыю, якая будзе паступаць ад беларусаў унутры краіны, каб у нас было больш рэалістычнае разуменне таго, якія сацыяльныя наступствы абдываюцца ўнутры краіны ўжо цяпер.

Вольга Гарбунова верыць, што можна супрацьстаяць спробам аўтарытарнага рэжыму настроіць беларусаў адзін супраць аднаго. «Можна аб'яднаць веды, кантакты, ідэі, дапамогу, каб трымацца разам і дапамагчы перажыць гэтыя цёмныя часы тым, каму зараз патрэбна наша падтрымка», – адзначыла ініцыятарка стварэння службы Вольга Гарбунова.

Стваральнікі службы «Адно акно» адзначаюць, што іх база стала папаўняецца, і просяць далучыцца да збору інфармацыі.

Адрас службы «Адно акно» – by.social

Званок на сайце з 12.00 до 20.00 (па мінскім часе)
Электронная пошта: help@by.social

Instagram
Facebook 
Telegram 
Viber – odnooknobysocial

Адрас: Lithuania Vilnius, 59 postas, Kedru 4, P/D 2585, LT-03005.

ав

слухайце аўдыё


BySol выплаціў палітвязням амаль 50 тысяч еўра, сабраных на марафоне «Нам не ўсё адно»

23.10.2023 13:01
Яго галоўнай мэтай марафону быў збор сродкаў для палітычных зняволеных і іх сем’яў.