Выданне Rzeczpospolita піша, што маладыя людзі гатовыя адмаўляцца ад дзяцей, перастаць карыстацца аўтамабілямі і – некаторыя – стаць веганамі дзеля захавання планеты.
Апытанне YouGov для The Guardian было праведзена ў сямі еўрапейскіх краінах – Вялікабрытаніі, Даніі, Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі і Швецыі. Удзельнікаў анкетавання спыталі, на якія ахвяры яны былі б гатовыя пайсці ў барацьбе з глабальным пацяпленнем. Моладзь больш ахвотна, чым старэйшае пакаленне, гатова сурʼёзна змяніць лад жыцця, каб змагацца з кліматычным крызісам.
28 працэнтаў чалавек ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў і 30 адсотак людзей ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў сказалі, што яны гатовыя – або ўжо плануюць – мець менш дзяцей, чым хацелі б. Маладыя еўрапейцы таксама гатовыя адмовіцца ад уласнага аўтамабіля. 54% маладых сказалі, што яны будуць – або ўжо зрабілі гэта – хадзіць пешшу, ездзіць на ровары або карыстацца грамадскім транспартам.
У сваю чаргу 21 адсотак ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў заяўляюць, што могуць цалкам выключыць са свайго рацыёну мяса і малочныя прадукты. 30% адказалі, што гатовыя плаціць за авіяпералёт больш, а 35% гатовыя купляць толькі ўжываную вопратку.
Увядзенне забароны на вытворчасць і продаж аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання падтрымліваюць 46% чалавек ва ўзросце да 24 гадоў і 42 працэнты людзей ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў.
нг