Беларуская Служба

Еўраскептыцызм сярод сельскіх жыхароў у Польшчы змяншаецца

30.10.2023 14:33
Сярод саміх фермераў падтрымка Еўразвязу яшчэ вышэйшая – больш за 60% з іх сёння прагаласавалі б за ўступленне Польшчы ў ЕС, а 14 % – супраць.
     ()
Аўтобусны прыпынак у польскай вёсцы (ілюстрацыя)Фота: shutterstock/Agnes Kantaruk

У параўнанні з 2020, 2021 і 2022 гадамі колькасць сельскіх жыхароў, якія былі б супраць прысутнасці Польшчы ў ЕЗ, зменшылася. Цяпер гэта 11%, ажно на 6% меней чым летась. Колькасць рэспандэнтаў, якія станоўча ацэньваюць уступленне Польшчы ў ЕЗ, застаецца стабільнай і складае 57%, – піша партал money.pl. Яшчэ ў 2017 годзе розніца паміж прыхільнікамі прысутнасці Польшчы ў супольнасці і іх праціўнікамі складала ўсяго 20 %, а цяпер ужо 46%.

Сярод саміх фермераў падтрымка Еўразвязу яшчэ вышэйшая – больш за 60% з іх сёння прагаласавалі б за ўступленне Польшчы ў ЕЗ, а 14 % – супраць.

Высновы, зробленыя з адказаў на пытанні пра спажывецкі патрыятызм, таксама могуць быць абнадзейлівымі. Ужо больш за тры чвэрці (75,5%) сельскіх жыхароў заяўляюць, што для іх важна, каб прадукты, якія яны купляюць, былі вырабленыя ў Польшчы.

Летась такіх адказаў было 60,9%, а два гады таму – 61,4%. Пры гэтым для 14% рэспандэнтаў тое, што тавар паходзіць з Польшчы, не мае значэння – гэта на 7% меней, чым у папярэднія два гады.

эж