Псіхолагі ў Вялікабрытаніі правялі эксперымент з удзелам так званых інтэнсіўных карыстальнікаў сацыяльных сетак. Яны хацелі праверыць, ці сацсеткі выклікаюць залежнасць, ці людзі, якія штодня трацяць шмат часу на гэты від дзейнасці (да 9 гадзін у дзень), адчуваюць сімптомы, падобныя да сімптомаў адмовы ад алкаголю ці іншых рэчываў – трывогу, раздражненне і зменлівасць настрою.
Вынікі здзівілі саміх навукоўцаў. Аказалася, што, па-першае, не было так званага сіндрому абстынента, а па-другое, людзі пасля тыднёвага перапынку радзей адчувалі негатыўныя эмоцыі, але пры гэтым таксама радзей – пазітыўныя.
Эксперымент праводзіўся на 51 добраахвотніку, якія карысталіся сацыяльнымі сеткамі кожны дзень ад 30 хвілін да 9 гадзін. Гэтым людзям загадалі на працягу шасці сутак не карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Цягам усяго гэтага часу, а таксама на працягу наступных чатырох дзён навукоўцы сачылі за псіхічным самаадчуваннем і настроем удзельнікаў.
Як аказалася, практычна ўсе ўдзельнікі паведамілі, што ў іх было значна менш праблем, чым яны чакалі, з-за раптоўнага спынення выкарыстання сацыяльных сетак: яны не адчувалі сімптомаў адмены або адчувалі іх вельмі слаба, што не адбівалася негатыўна на іх самаадчуванні. Як і чакалі даследчыкі, усе яны сказалі, што адчулі менш негатыўных эмоцый. Аднак, як ні дзіўна, гэтыя асобы адчулі таксама менш станоўчых эмоцый. Акрамя таго, яны паведамілі, што менш сумуюць на працягу дня і адчуваюць сябе менш адзінокімі.
нг