Усё сведчыць пра тое, што трэба рыхтавацца да вяртання сур’ёзнай хвалі каранавіруса. Заражэнні растуць вельмі хутка – кожны дзень больш за 1 тыс. чалавек атрымліваюць пазітыўны вынік на SARS-CoV-2. Пры гэтым медыкі звяртаюць увагу на тое, што COVID-19 зноў становіцца прычынай смяротных зыходаў пацыентаў. Спецыялісты заклікаюць паставіцца да праблемы сур'ёзна і мяркуюць, што рэальная колькасць заражаных значна большая, але хворыя з менш цяжкімі сімптомамі часта не робяць тэстаў і не звяртаюцца па медыцынскую дапамогу, паведамляе партал Onet.
У Польшчы па-ранейшаму дамінуюць субварыянты мутацыі «Амікрон», якія, хоць і вельмі заразныя, выклікаюць больш лёгкія сімптомы, у асноўным інфекцыі верхніх дыхальных шляхоў. У больш складанай сітуацыі знаходзяцца пажылыя людзі і пацыенты з хранічнымі захворваннямі. Пасля заражэння іх стан можа значна пагоршыцца.
Актуальныя статыстычныя дадзеныя, якія абнаўляюцца штодзённа, наступныя: так, за 15 лістапада было выяўлена 1 тыс. 443 новыя выпадкі заражэння. За апошнія суткі ад COVID-19 памерлі пяць чалавек.
Пры гэтым спецыялісты зазначаюць, што інфікаваных грамадзян можа быць нават у дзясяткі разоў больш. Нягледзячы на тое, што абавязку насіць медыцынскія маскі няма, медыкі рэкамендуюць карыстацца імі, асабліва ў паліклініках і іншых медыцынскіх установах. Медыкі таксама просяць па магчымасці абмежаваць наведванне шпіталяў і іншых устаноў аховы здароўя.
Сярод сімптомаў субварыянтаў «Амікрону» спецыялісты называюць кашаль, чханне, боль горла, стомленасць, галаўны і мышачны боль, панос, павышаную тэмпературу (але не нас толькі высокую, як падчас грыпу ці папярэдніх штамаў каранавіруса), могуць таксама ўзнікнуць праблемы з успрыняццем пахаў і парушэнні смаку.
вс