Niezalezna.pl піша пра самыя папулярныя старонкі Вікіпедыі ў бягучым годзе. Рэйтынг адлюстроўвае сусветную цікавасць да інавацыяў у галіне штучнага інтэлекту, а таксама цікавасць да славутых асоб. Wikipedia, якой кіруе некамерцыйная арганізацыя Wikimedia Foundation, у 2023 годзе набрала больш за 84 мільярды праглядаў. Самым папулярным стаў сайт ChatGPT, які набраў больш за 49,4 мільёна праглядаў. ChatGPT усталяваў рэкорд па хуткасці росту базы карыстальнікаў, набраўшы 100 мільёнаў актыўных карыстальнікаў у студзені.
Сярод пяцёркі пераможцаў, акрамя ChatGPT, таксама біяграфічныя паведамленні пра людзей, якія загінулі сёлета, Чэмпіянат свету па крыкеце, індыйская прэм'ер-ліга, якая зʼяўляецца лігай крыкету, і інфармацыя пра фільм «Опенгеймер». Мяркуецца, што аўдыторыя з Індыі і Паўднёва-Усходняй Азіі аказала вялікі ўплыў на рэйтынг, паколькі адна пятая частка спісу складалася з запытаў з гэтага рэгіёну ды самой Індыі.
Улічваючы, што да канца года Індыя, хутчэй за ўсё, перагоніць Кітай паводле найбольшай колькасці насельніцтва, яе ўплыў на сусветныя СМІ можна зразумець. Варта адзначыць, што ўрад Кітая забараняе выкарыстанне Вікіпедыі.
Акрамя таго, карыстальнікі Вікіпедыі часта пыталі пра ўплывовых людзей са свету спорту і шоу-бізнесу. Тэйлар Свіфт, Ілон Маск і Ліянэль Месі зʼяўляюцца вядучымі ньюсмейкерамі, што відаць па колькасці праглядаў іх старонак у Вікіпедыі. У спіс таксама ўвайшлі менш прыемныя тэмы. Уварванне Расіі ва Украіну, хоць і было азмрочана навінамі пра вайну ў Газе, набрала амаль 12,8 мільёна праглядаў.
Вось спіс 15 самых папулярных старонак па колькасці праглядаў:
ChatGPT, 49 490 406 праглядаў;
Памерлыя ў 2023 годзе, 42 666 860;
Чэмпіянат свету па крыкеце 2023, 38 171 653;
Індыйская прэм'ер-ліга, 32 012 810;
Опенгеймер (фільм), 28 348 248;
Кубак свету па крыкеце, 25 961 417;
Дж. Роберт Опенгеймер, 25 672 469;
Джаван (фільм), 21 791 126;
Індыйская прэм'ер-ліга 2023, 20 694 974;
Pathaan (фільм), 19 932 509;
Апошні з нас (серыял), 19 791 789;
Тэйлар Свіфт, 19 418 385;
Барбі (фільм), 18 051 077;
Крышціяну Раналду, 17 492 537;
Ліянэль Месі, 16 623 630.
нг