Беларуская Служба

Беларусы Беластоку зладзілі акцыю салідарнасці ў Міжнародны дзень правоў чалавека

11.12.2023 15:29
Яны пратэставалі супраць палітыкі беларускіх уладаў, палітычных прысудаў і здзекі над народам
  .
Акцыя ў Беластоку.Фота: Ганна Пятроўская

10 снежня 2023 года спаўняецца 75 гадоў аднаму з самых значных глабальных абавязацельстваў у свеце – Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. У гэтым эпахальным дакуменце былі абвешчаныя неад’емныя правы, уласцівыя кожнаму чалавеку незалежна ад яго расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, маёмаснага, саслоўнага ці іншага становішча.

У нядзелю ў Беластоку каля Генеральнага консульства Беларусі прайшла акцыя з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10-га снежня. Арганізатарам пратэсту выступіла беларуская дыяспара Беластока. Нармальнае жыццё ў Беларусі зараз немагчымае, а правы чалавека – гэта пусты гук – падкрэсліваюць удзельнікі мерапрыемства.

Анна Пятроўская

Слухайце далучаны гукавы файл

Удзельнікі акцыі. Удзельнікі акцыі.
Акцыя ў Беластоку. Акцыя ў Беластоку.