Беларуская Служба

«Гэтая зброя – пекла». Расіяне выкарыстоўваюць бомбы савецкіх часоў, Кіеў бездапаможны.

11.03.2024 12:11
«Нашы людзі гэтага не вытрымліваюць».
.
.mil.ru

Крэмль выкарыстоўвае ва Украіне цяжкае ўзбраенне. Каб знізіць сабекошт вытворчасці, расіяне выкарыстоўваюць зброю савецкіх часоў, надаючы ёй новыя магчымасці. ФАБ-1500 – бо гаворка ідзе менавіта пра гэтую бомбу – важыць як аўтамабіль, мае высокую  дакладнасць.

СМІ паведамляюць, што расійская армія атрымала тактычную перавагу ва Украіне дзякуючы павелічэнню выкарыстання кіраваных авіябомбаў. Як паведаміў у нядзелю канал CNN, у Кіева практычна няма сродкаў для абароны ад іх дзеянняў.

ФАБ-1500-М54 з'яўляецца развіццём бомбы КАБ-1500, створанай у 1970-я гады, у часы Савецкага Саюза. Важыць прыкладна 1,5 тоны, з іх ажно 675 кг – выбухоўка. Авіябомба здольная пераадолець адлегласць да 40 км, ёсць магчымасць скарэктаваць курс з дапамогай спадарожнікавай або лазернай навігацыі і, такім чынам, патрапіць у цэль з дакладнасцю да 20 метраў. Гэтыя авіябомбы можна адпраўляць па цэлях з дыстанцыі ад 60 да 70 км, дзякуючы чаму атрымліваецца абыходзіць украінскую супрацьпаветраную абарону.

У інтэрвʼю CNN прэс-сакратар ВПС Украіны Юры Ігнат пацвердзіў, што ўкраінскія вайскоўцы бачаць больш актыўнае выкарыстанне Крамлём савецкіх плануючых бомбаў падчас нядаўніх баёў вакол Аўдзееўкі.

Расія перарабляе свае старыя бомбы ў новы кантраляваны тып зброі на заводзе пад Масквой. «Гэта не танная і не хуткая канверсія, але яна ўсё роўна каштуе менш, чым ракеты коштам у мільёны», – тлумачыць Юры Ігнат.

Па словах аднаго з украінскіх вайскоўцаў, якія ваююць у Краснагораўцы, новая зброя Крамля наносіць «вельмі сурʼёзныя» пашкоджанні. «Гэта аказвае вялікі ціск на маральны дух войскаў. Не ўсе нашы вытрымліваюць, – кажа вайсковец з Кіева. – Да савецкіх ФАБ-500 украінскія салдаты ўжо звыкліся, а вось ФАБ-1500 – гэта пекла».

З верасня расійскія вайсковыя блогеры бачылі ў гэтай зброі ключ да перамогі. У Telegram адзін прарасійскі блогер паведаміў, што «пасля многіх месяцаў спроб і памылак бомба FAB-1500 упершыню дакладна трапіла ў цэль».

Ва Украіне працягваюцца жорсткія баі.

Die Welt/onet.pl/вх