Беларуская Служба

Ці гатовы Касцёл пайсці на саступкі наконт выкладання рэлігіі ў школе?

12.03.2024 17:06
Іерархі касцёлу заклікаюць да барацьбы за рэлігію ў школе і абвяшчаюць публічныя малітвы, каб спыніць наступ Міністэрства адукацыі. Аднак на закрытых сустрэчах прызнаюць, што давядзецца пайсці на саступкі.
Ілюстрацыя Фота: shutterstock.com/Pixel-Shot

Нават арцыбіскуп Марэк Ендрашэўскі ўлічвае, што не ўсе дыяцэзіі могуць праводзіць дзве катэхезы на тыдзень. Іерархі рыхтуюцца да 397-га пленарнага пасяджэння, якое мусіць прайсці 13 і 14 сакавіка. Самая важная тэма сустрэчы – рэлігія ў школе.

Урокі рэлігіі ў школах сталі вострай праблемай для Каталіцкага Касцёла пасля сыходу ўрада PiS, таму што Барбара Навацка пасля таго, як узначаліла Міністэрства адукацыі, заявіла аб скарачэнні колькасці гадзін рэлігіі ў школах, а таксама аб адмове вылічэння сярэдняга балу з улікам гэтага прадмета.

Біскупы, якія прызвычаіліся пазбягаць канфрантацыі (нават SLD, знаходзячыся ва ўладзе, не ставіла пад сумнеў рашэнне, прынятае падчас хвалі пераменаў 1989 г. аб аднаўленні рэлігіі ў школах), успрынялі заяву кіраўніка Мінадукацыі як аб'яву вайны.

Як падлічылі даследчыкі ISKK (Instytut Statystyki Kościoła Katolickiego) на аснове дадзеных з Камісіі па каталіцкай адукацыі Канферэнцыі епіскапату Польшчы, у 2021/22 навучальным годзе ўрокі рэлігіі ва ўсіх тыпах навучальных устаноў наведвалі 82% вучняў, што на 3,3 працэнтных пункта менш у параўнанні з папярэднім годам і на 6 працэнтных пунктаў у параўнанні з аналагічнымі дадзенымі 2018/19 навучальнага года.

Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца ўрокі рэлігіі ў пачатковых класах, дзе іх наведваюць 90,2% дзяцей. У тэхнікумах і прафесійна-тэхнічных школах рэлігію вывучаюць крыху больш за 68 працэнтаў студэнтаў, а ў гімназіях 63,2 працэнта.

Больш чытайце ў Gazeta Wyborcza/вх