Інсульт – адна з галоўных прычым смяротных зыходаў на Захадзе, у тым ліку ў Польшчы. Паводле статыстыкі, у Польшчы кожныя 6,5 секунд у аднаго чалавека здараецца інсульт, у тым ліку і ў маладых людзей, паведамляе партал Onet. Сярод прычын інсульту, у прыватнасці, – гіпертанія, сардэчна-сасудзістыя захворванні, цукроўка, хваробы згусання крыві і г.д. Аказваецца, што ёсць яшчэ адна прычына – гэта святло ў цёмны час сутак.
Навукоўцы абследавалі каля 30 тыс. чалавек і прыйшлі да высновы, што інтэнсіўнае святло ноччу павышае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, у тым ліку і інсульту, на 43%. Даследаванне праводзілі вучоныя з Кітая. Паводле іх, яркае святло абмяжоўвае выдзяленне мелатаніну, які адказвае за якасны сон. Вядома, што недахоп сну негатыўным чынам уплывае на здароўе. Светлавое забруджанне, бо так называецца празмернае асвятленне ноччу, датычыць 80% сусветнай папуляцыі.
Такім чынам, за шмат святла ноччу пагаршае стан здароў’я. Дарэчы, навукоўцы ўжо даўно заклікаюць абмежаваць начное асвятленне ў экалагічных і эканамічных мэтах, а цяпер да гэтага дадаліся і прычыны, звязаныя са здароўем.
вс