Беларуская Служба

Германія верне рэчы польскіх палонных, вывезеных з Варшавы падчас паўстання 1944 года

08.04.2024 13:15
Сярод амаль 2,5 тысяч прадметаў, якія яшчэ чакаюць вяртання ў Arolsen Archives, ажно 650 належалі вязням з Польшчы.
Zdjęcie zrobiono 2 września 1944 roku. Kompania Maciek batalionu Zośka po przejściu kanałami do Śródmieścia na ulicę Warecką.
Zdjęcie zrobiono 2 września 1944 roku. Kompania "Maciek" batalionu "Zośka" po przejściu kanałami do Śródmieścia na ulicę Warecką.Foto: Jerzy Tomaszewski [domena publiczna], Wikimedia Commons

Міжнародны цэнтр вывучэння нацысцкіх злачынстваў Arolsen Archives у сувязі з 80-годдзем пачатку Варшаўскага паўстання, якое выпадае ў бягучым годзе, запусціў сацыяльную кампанію «Варшаўскае паўстанне. Невядомыя гісторыі», паведамляе Rzeczpospolita.

У ейных рамках цэнтр шукае сваякоў людзей, дэпартаваных з Варшавы падчас паўстання 1944 года, якія загінулі ў нямецкіх канцлагерах.  

У Arolsen Archives знаходзіцца каля сотні канвертаў з асабістымі рэчамі асоб, вывезеных з Варшавы падчас паўстання. Гэтыя рэчы акупанты забіралі ў іх у канцэнтрацыйных лагерах.

Арганізатары кампаніі заклікаюць установы, школы, СМІ і прыватных асоб дапамагчы знайсці сваякоў вязняў, каб вярнуць ім асабістыя рэчы загінулых падчас вайны блізкіх.

Канверты з асабістымі рэчамі жыхароў Варшавы складаюць частку з 2,5 тысячы дэпазітаў часоў Другой сусветнай вайны, якія захоўваюцца ў Arolsen Archives.

Як падкрэслівае дырэктар архіва Фларыян Азуле, згаданыя прадметы былі адабраныя ў ахвяр і павінны быць вернутыя. «Паколькі ўладальнікаў гэтых рэчаў ужо няма сярод нас, мы вяртаем іх сваякам, якіх шукаем у рамках кампаніі #Stolen-Memory», — паясняе Азуле.

Нагадаем, што ў рамках згаданай кампаніі, якая стартавала ў 2016 годзе, было знойдзена амаль 900 сем'яў па ўсім свеце, у тым ліку амаль 300 у Польшчы.

Сярод амаль 2,5 тысяч прадметаў, якія яшчэ чакаюць вяртання, ажно 650 належалі вязням з Польшчы.

аз

*Здымак зроблены 2 верасня 1944 года. Рота «Мацек» батальёну «Зоська» пасьля праходу праз каналізацыю на вуліцы Варэцкай.