Нават некалькі дзясяткаў тысяч замежнікаў маглі прыехаць у Польшчу нібыта для вучобы, але на самой справе вучыцца яны так і не пачаліся. Некаторыя прыватныя школы ў Польшчы разглядаюць замежных студэнтаў як крыніцу прыбытку, канстатуе Dziennik Gazeta Prawna.
Паводле газеты, студэнты з Руанды, Турцыі і Зімбабвэ вельмі ахвотна пачынаюць вучобу ў Польшчы, але ўжо на першым курсе яны згаданы энтузіязм страчваюць. На самой справе замежнікі паступаюць ва ўніверсітэты, каб атрымаць візу і перасекчы мяжу Шэнгенскай зоны. Выданне нагадвае, што студэнцкая віза дазваляе як на знаходжанне ў ЕС, так і легальную працу.
На практыцы большасць замежных студэнтаў увогуле не пачынае вучобы ў ВНУ, але за навучанне яны плацяць. Гэта выгаднае таксама частцы польскіх навучальных установаў. Адзін год навучання на факультэце менеджменту на англійскай мове ў польскім універсітэце каштуе ў сярэднім больш за 3 000 еўра. Не здзіўляе тады, што замежныя студэнты – гэта прывабная крыніца даходаў.
«ВНУ не правяраюць кваліфікацыю замежнікаў для навучання ў Польшчы, напрыклад, яны не могуць праверыць, ці кандыдат сапраўды скончыў сярэднюю школу на радзіме», – пацвердзіў падчас паседжання адмысловай камісіі па расследаванні «візавага скандалу» віцэ-консул Польшчы ў Індыі Матэвуш Рэшчык. Ён успомніў пра тры прыватныя ВНУ, у якіх зараз праходзіць праверка на гэты конт. Гэта Акадэмія фінансаў і бізнесу Vistula ў Варшаве, Вышэйшая школа менеджменту ў Варшаве і Акадэмія прыкладных навук у Юзэфове.
Паводле звестак Цэнтра апрацоўкі інфармацыі, 61 працэнт студэнты Універсітэта менеджменту і адміністрацыі ў горадзе Аполе – гэта замежнікі. Цікава, што на працягу некалькіх гадоў большасць з іх вучыцца ў згаданай ВНУ выключна на першым курсе. Падобным чынам сітуацыя выглядае таксама ва Універсітэце ўнутранай бяспекі ў Лодзі.
На думку спецыялістаў, для ліквідацыі паталогіі неабходныя неадкладныя змены. Юрысконсульт Аляксандр Якубоўскі з факультэта права і адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта лічыць, што ВНУ, якія навучаюць замежнікаў, павінны падвяргацца асабліваму кантролю з боку Польскай камісіі па акрэдытацыі.
Між тым, Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі пацвярджае, што створаная міжведамасная рабочая група па ліквідацыі парушэнняў у візавай сістэме.
У 2019 годзе працэдуры набору замежных студэнтаў зрабілі больш жорсткімі. З таго часу замежнік можа атрымаць студэнцкую візу выключна для навучання ў прыватнай ВНУ, якая знаходзіцца ў спісе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Справа ў тым, што ўніверсітэтаў, якія ўжо раней набіралі замежных студэнтаў, згаданыя змены не закранулі, адзначае Dziennik Gazeta Prawna.
аз