Беларуская Служба

Выдатны амерыканскі вучоны даказвае, што чалавецтва не загіне ў выніку кліматычных змен

27.05.2024 13:27
У Польшчы нядаўна выйшла ягоная кніга, прысвечаная таму, як кліматычныя змены могуць паўплываць на будучыню чалавецтва.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Shutterstock/luchschenF

Gazeta Wyborcza піша пра выдатнага амерыканскага навукоўца, фізіка Стывена Куніна (Steven Koonin), які займаецца праблематыкай кліматычных зменаў. Яна нядаўна выйшла ў Польшчы, але навуковы свет пра яе маўчыць. На думку вучонага, клімат сапраўды мяняецца, ідзе працэс пацяплення, але гэтыя змены не заб’юць чалавецтва.

Кунін не з’яўляецца прыхільнікам Дональда Трымпа ці шматлікіх тэорый змовы. Ён не аспрэчвае фактаў, што дзейнасць чалавека ўплывае на клімат. Тым не менш, ён піша, што ў панічных публікацыях многіх экспертаў і, асабліва, сродкаў масавай інфармацыі, вельмі шмат перабольшвання. Каля паўгода таму ў Польшчы выйшла ягоная кніга, прысвечаная таму, як кліматычныя змены могуць паўплываць на будучыню чалавецтва. Фізік аспрэчвае ў ёй сапраўднасць розных мадэляў, якія іншыя вучоныя выкарыстоўваюць дзеля прагназавання кліматычных зменаў. Ён прыводзіць прыклад выказвання Майкла Грынстана (Michael Greenstone) з Чыкагскага ўніверсітэту, які заявіў, што колькасць смерцяў ад кліматычных зменаў у 2100 годзе будзе большай, чым цяпер лічба ахвяр інфекцыйных захворванняў. Кунін спакойна даказвае, што гэта няпраўда, а выпадкаў смерці ад высокай тэмпературы цяпер значна менш, чым было 100 гадоў таму. На ягоную думку, Грынстан маніпулюе дадзенымі, а без маніпуляцый аказваецца, што ад кліматычных зменаў будзе паміраць значна менш людзей, чым раней.

Кунін не згаджаецца з тэзісамі актывістаў, што няма іншага выйсця, чым кліматычная нейтральнасць, гэта значыць, нулявыя выкіды СО2. Таму што выкіды змяншаюцца ў высокаразвітых краінах, але павялічваюцца ў менш развітых. Ён разлічвае перш за ўсё на новыя адкрыцці навукоўцаў і тэхналогію, якая дазволіць клапаціцца пра клімат, а таксама на тое, што чалавек умее прыстасоўвацца да вельмі розных, у тым ліку экстрэмальных умоваў жыцця.

нг