Беларуская Служба

Цэнтр навукі Experyment вучыць, як палюбіць сціслыя навукі

30.05.2024 11:18
Цэнтр навукі Experyment у Гдыні з’яўляецца самым вялікім навуковым цэнтрам у заходняй частцы Польшчы.
Аўдыё
  • Цэнтр навукі Experyment вучыць, як палюбіць сціслыя навукі
.
..

Фізіка, хімія і біялогія не ўваходзяць у лік любімых прадметаў школьнікаў. Ёсць аднак месцы, якія вучаць з лёгкасці і цікавасцю. Адной з такіх пляцовак з’яўляецца навуковы цэнт Experyment у Гдыні. 

Цэнтр навукі Experyment у Гдыні з’яўляецца самым вялікім навуковым цэнтрам у заходняй частцы Польшчы. Ён займаецца адукаваннем, адкрыццём і паказваннем захапляльнай часткі навукі.

Войцех Зэйда з навуковага цэнтра кажа, што яны падштурхоўваюць дзяцей і моладзь рабіць вынаходніцтвы і захапляцца навукай:

- У Experyment мы стараемся заахвоціць маладога чалавека, абудзіць яго цікавасць, каб ён зацікавіўся канкрэтнай тэмай са свету фізікі, хіміі ці біялогіі. Каб ён вярнуўся дадому і яму хацелася самому развівацца ў гэтай галіне, правяраць і даведвацца яшчэ больш. Мы гэты робім пры дапамозе амаль 200 інтэрактыўных экспанатаў. Яны падзеленыя на пяць тэматычных выставаў, якія запрашаюць нас у розныя сферы навукі, з’явы якіх мы можам сустрэць вакол нас.


.
Адна з зон – гэта «Свет вады». У ёй наведвальнікі даведваюцца пра ўсе ўласцівасці вады і магчымасці яе выкарыстання, напрыклад, у энергетычнай ці марской прамысловасцях. Экспазіцыя «Унутраная хваля» ўяўляе сабой закрытую прамавугольную ёмістасць, у якой роўна па сярэдзіне сутыкаюцца дзве вадкасці – белага і блакітнага колеру, якія з сабой не перамешваюцца. Расказвае педагог цэнтра Experyment Кінга:

-Не версе мы бачым празрыстую вадкасць, гэта вада. На нізе блакітная вадкасць, і гэта пафарбаваны алкаголь. Алкаголь значна цяжэйшы і больш шчыльны чым вада, таму гэтыя дзве вадкасці з сабой не перамешваюцца. Дзякуючы гэтаму эксперыменту мы тлумачым, як узнікаюць унутраныя хвалі. Гэтая з’ява не бачная голым вокам, яе бачна толькі з космасу. Яна ўзнікае, калі, напрыклад, з сабой сустракаюцца дзве вады – прэсная і салёная.


. 

На выставе «Нябачная сіла», якая засяроджваецца на фізіцы і тэхніцы, знаходзіцца візітная картка навуковага цэнтра, то бок падвешаны аўтамабіль, які кожны можа падняць і апусціць уверх.

-Гэта апісвае дзейнасць колаў шківа. Гаворка аб тым, што ў залежнасці ад таго, колькі колаў мы выкарыстаем, на столькі мы зменшым сілу, патрэбную, каб падняць аўтамабіль. І гэта не так, што раптам не трэба будзе прымяняць энергію, каб падняць аўтамабіль. Энергіі трэба столькі ж, але патрэбную сілу можна раскласці на больш працяглы час. То бок, калі ў мяне толькі адно кола шківу, то калі я хачу падняць аўтамабіль на метр вышыні, то трэба выцягнуць метр троса. У сваю чаргу калі ёсць два кола шківа, то я мушу прыкласці ўдвая менш сілы, але і выцягнуць ўдвая больш троса. І трэці варыянт – тры кола. Каб падняць аўтамабіль на метр, мне трэба выцягнуць шэсць метраў троса, – тлумачыць педагог цэнтра Experyment Віктар.


. .

Раздзел «Акцыя чалавек» расказвае пра працэсы, якія адбываюцца ў целе чалавека. Адным з цікавейшых экспанатаў, паводле педагога Кінгі, з’яўляецца ложак факіра. На экспазіцыі стаяць два ложкі – адзін з металічнымі мячыкамі, а другі з цвікамі, якія высоўваюцца толькі пасля таго, як наведвальнік на яго пакладзецца.

-Можна рабіць стаўкі, які ложак будзе для нас больш выгодным, які камфорт ляжання на ім будзе. Звычайна здаецца, што ляжаць на цвіках менш прыемна, чым на мячыках. Аднак усё наадварот. Так адбываецца таму, што паверхня аднаго мячыка значна большая, чым аднаго цвіка. А мы абапіраем нашае цела толькі на вярхушцы такога мячыка, а не на цэлым. Мячыкаў значна менш, чым цвікоў, таму і менш пунктаў падтрымкі, чым калі мы ляжым на цвіках, хоць паверхня аднаго цвіка значна меншая, чым паверхня мячыка.


.
Раздзел «Дрэва жыцця» закранае тэмы прыродніцкага характару. Тут ёсць эксперыменты па палеанталогіі, геалогіі і анатоміі жывёлы. На адным з пунктаў пры дапамозе спецыяльных бінокляў можна паглядзець, як бачыць сабака ці конь.

-Можна даведацца, што вока сабакі збудаванае інакш, чым вока чалавека. Людзі ў воку маюць тры рэцэптары, якія адказваюць за бачанне колераў. У сабакі іх два, таму ён не бачыць зялёнага і чырвонага колераў. Гэтыя колеры ў яго перамешваюцца, то бок гэта крыху як у дальтонікаў, – расказвае Кінга.

Пятая частка выставы, найбольш інтэрактыўная, прысвечана здароўю. Яна расказвае як дбаць пра здароўе, каб жыць як мага даўжэй. Тут можна, сярод іншага, паўдзельнічаць у экспазіцыі «Запамятай». На ёй выкарыстоўваецца лічба Пі, расказвае Віктар:

- На экспазіцыі можна выкласці гэтую лічбу да 12-ці месцаў пасля коскі. Чалавеку такую колькасць лічбаў дастаткова цяжка запамятаць. Тут паказаныя метады, як больш простым чынам запамятаць паслядоўнасць лічбаў. Такія практыкаванні актывізуюць наш мозг, каб ён лепш думаў. Дзякуючы гэтаму мы будзем лепш функцыянаваць, асабліва ў старэйшым узросце.

Вялікім плюсам гданьскага цэнтра навукі Experyment з’яўляецца тое, што кожны наведвальнік без абмежаванняў можа скарыстацца дапамогай педагогаў, якія патлумачаць прынцып працы кожнага з эксперыментаў.

ав

слухайце аўдыё