Беларуская Служба

Колькі каштуе выхаванне дзіцяці ў Польшчы?

10.06.2024 13:01
Мы настолькі павысілі чаканні адносна таго, якімі павінны быць ідэальныя бацькі, што ўсё больш людзей не жадаюць іх мець, канстатуюць эксперты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарsobima/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кошт выхавання аднаго дзіцяці да 18 гадоў жыцця ў Польшчы складае 346 тысяч злотых (гэта амаль 81 тысяча еўра), а дваіх дзяцей – 579 тысяч злотых (больш за 135 тысяч еўра), падлічыў Цэнтр імя Адам Сміта. У параўнанні з мінулым годам ён вырас на 30 тысяч і 61 тысячы злотых (на больш за 7 тысяч і 14 тысяч еўра) адпаведна, паведамляе старонка bankier.pl.

Амаль 80 працэнтаў выдаткаў на выхаванне дзіцяці звязаныя з харчаваннем, жыллём, транспартам і адукацыяй – адзначаюць аўтары даследавання. У 2023 годзе яны выраслі адпаведна: на харчаванне – на 15,1 працэнта, жыллё – на 13,4 працэнта, транспарт – на 0,1 працэнта, адукацыю – на 12,8 працэнта.

Матэрыяльнае становішча і выдаткі на ўтрыманне дзяцей не зʼяўляюцца, як звычайна здавалася, прычынай таго, што грамадзяне Польшчы не хочуць мець дзяцей і гэта тлумачыць факт, што дэмаграфія ў краіне не адрэагавала на фінансавы стымул у выглядзе сацыяльнай праграмы «Сям’я 500+».

Паводле старшыні Цэнтра імя Адам Сміта, неабходная тэрміновая змена парадыгмы дэмаграфічнай палітыкі дзяржавы.

«Надышоў час выкарыстаць палітыку, заснаваную на ведах, і зрабіць высновы з правалу праграм, накіраваных на фінансавае стымуляванне нараджальнасці ў польскім грамадстве», – кажа Анджэй Садоўскі.

Эксперт звяртае ўвагу на другую хвалю міграцыі, якая, на гэты раз, выклікана не недахопам працоўных месцаў, а даступнага жылля і ростам яго цаны ў параўнанні з сярэднімі заробкамі.

У сваю чаргу эксперт Анна Галэмбіцка адзначае, што ў дзяцей «дрэнны піяр». Паводле СМІ і сучаснай культуры, дзеці атаясамліваюцца з курсамі, кнігамі, доглядам, транспартам, дарагой вопраткай і ежай, электронным абсталяваннем, неабходным часам і ўвагай, а таксама пастаяннай ацэнкай з боку блізкіх і навакольнага асяроддзя, то бок вялікай адказнасцю на многія гады.

Мы настолькі павысілі нашы чаканні адносна таго, якімі павінны быць ідэальныя бацькі, што ўсё больш людзей баяцца такой адказнасці і не жадаюць мець дзяцей, канстатуюць эксперты.

аз

Упершыню за даўжэйшы час у Польшчы фіксуецца рост рэальнай пакупной вартасці зарплаты

28.05.2024 10:35
Росту заробкаў у Польшчы расце двухзначнымі тэмпамі ўжо больш за два гады, падкрэсліваюць эксперты.

На 12 працэнтаў вырас у мінулым годзе рынак раскошы ў Польшчы

28.05.2024 11:45
55 працэнтаў рынку раскошы ў Польшчы складаюць дарагія аўтамабілі.