Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: Гатуем рэгіянальную страву – аўсяныя клёцкі з гор Бяшчады (РЭЦЭПТ)

18.06.2024 06:03
Страва называецца кляпакі, яна – традыцыйная страва народнасці лэмкаў.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: Гатуем рэгіянальную страву – аўсяныя клёцкі з гор Бяшчады
Аўсяныя шматкіpixabay.com/Mondgesicht/pixabay commercial use

250 г аўсяных шматкоў тыпу «Геркулес»

500 мл аўсянага малака (не салодкага)

80 г пшанічнай мукі

1 сталовая лыжка маярану

соль і перац па смаку

Заліць аўсяныя шматкі гарачым аўсяным малаком і пакінуць на 8-10 гадзін. Дадаць муку, маяран, соль і перац. Інгрэдыенты старанна змяшаць лыжкай. Маса павінна атрымацца густой і злёгку цягучай.

Закіпяціць у рондалі падсоленую ваду. Лыжкай, змочанай у халоднай вадзе, набраць масу, сфармаваць клёцкі, і другой лыжкай пералажыць у кіпячую ваду. Зменшыць агонь і варыць некалькі хвілін пасля таго, як яны ўсплывуць.

Пасля гэтага кляпакі падсмажыць на патэльні з цыбуляй або грыбным соусам.

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл