Беларуская Служба

25 гадоў таму школьнікі ў сярэднім скакалі на 20 сантыметраў даўжэй, чым цяпер

16.09.2024 17:40
Дзеці ўсё менш часу праводзяць на панадворку, а ўсё больш – за камп’ютарам і з тэлефонам.
.
Ілюстрацыя.Фота: pixabay.com/Elf-Moondance

Часопіс Do Rzeczy піша пра фізічную актыўнасць маладога пакалення. А хутчэй яе адсутнасць. Фізічная форма дзяцей і моладзі значна горшая, чым іх равеснікаў яшчэ 25 гадоў таму. Сённяшняя маладое пакаленне ў старасці будзе мець вялізныя праблемы са здароўем.

Мінулы ўрад заказаў даследаванне фізічнай формы школьнікаў. Правяралі, наколькі хутка дзеці могуць бегаць, скакаць у далечыню і рабіць планку. Аказалася, што вынікі сённяшняй моладзі значна горшыя, чым былі 25 гадоў таму. Напрыклад, цяпер хлопцы і дзяўчаты скачуць у сярэднім на 20 сантыметраў менш, чым тады. Значна горшыя вынікі дзеці паказваюць таксама ў іншых тэстах. Акрамя таго, фізічная форма пагаршаецца з узростам. Скажам, ва ўзросце 10 гадоў дзяўчынкі трымалі планку 110 секунд, а ў 19 гадоў – толькі каля 90 секунд.

Лёгка здагадацца, чаму польскія дзеці ўсё слабейшыя. Яны праводзяць усё менш часу на панадворку, а ўсё больш – за камп’ютарам і з тэлефонам. Акрамя таго, спажываюць менш натуральных прадуктаў. Многія не любяць фізкультуры ў школе, а бацькі часта вызваляюць іх ад гэтага прадмету. Лекары ўстрывожаныя ростам псіхічных расстройстваў у моладзі, а вядома, што фізічная актыўнасць дапамагае змагацца з дэпрэсіяй.

Улады імкнуцца змяніць сітуацыю, будзе большы націск на ўрокі фізкультуры. Але шмат залежыць ад бацькоў, якія на сваім прыкладзе павінны паказваць, што можна праводзіць час актыўна і з карысцю для здароўя. Замест таго, каб глядзець з дзецьмі фільм, лепш пайсці пагуляць у бадмінтон, валейбол або футбол.

нг