Падрыхтоўка да свята Божага нараджэння выклікае ў палякаў стрэс. Аб гэтым сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання Групы INCO "Святочныя настроі сярод палякаў" (Badanie Grupy INCO pt. „Świąteczne postawy Polaków”)
Прыбіранне, упрыгожванне дому, пакупкі, падарункі – усё часцей падрыхтоўка да Калядаў праходзіць пад напругай, кажа псіхолаг Сыльвія Бартчак (Sylwia Bartczak).
Даследаванне «Святочныя настроі сярод палякаў» паказвае што найбольш раздражняе - натоўпы ў крамах - гэтак адказала амаль палова апытаных, а 25% рэспандэнтаў адчувае сябе некамфортна з-за прымусу зрабіць калядную ўборку.
— У Польшчы пакутуе ўкаранелае перакананне, што Каляды мусяць быць ідэальнымі. У многіх людзей вялікі стрэс выклікае неабходнасць падрыхтоўкі падарункаў. Хочацца задаволіць патрэбы і чаканні тых, каму дорым, а не заўсёды ёсць на гэта фінансавыя магчымасці.
Святочная атмасфера можа быць асабліва невыноснай для людзей, якія, напрыклад, перажываюць развод або страцілі блізкага чалавека. Як падкрэслівае псіхолаг, мяняюцца звычаі і падыходы да свята і сямейных сустрэч.
— Лепш не прымушаць сябе і іншых. Можна сустракаць Каляды ў менш напружанай атмасферы і з больш вузкім колам блізкіх людзей. Усё больш людзей выязджае на Каляды з дому, менавіта таму, каб пазбегнуць прымусовага сямейнага застолля. Турыстычныя паездкі могуць стаць альтэрнатыўным выбарам для традыцыйнага святкавання.
Кожны восьмы рэспандэнт сказаў, што яго моцна напружвае падрыхтоўка падарункаў. Псіхолаг раіць засяродзіцца на дробных асабістых жэстах, а не на шматлікіх дарагіх гаджэтах. Гэта можа быць падарунак ручной работы або час, праведзены супольна.
IAR/яс