Беларуская Служба

У «калядным» кошыку незразумелы рост і зніжэнне цэн на прадукты

20.12.2024 12:05
У Польшчы істотна падаражэла масла, якое стала адным з аргументаў палітычнай дыскусіі ў краіне. Што яшчэ падаражэла перад Калядамі?
КрамаShutterstock/Denys Kurbatov

Цэнамі на масла жыве ўся Польшча. У гэтым выпадку ўрад вырашыў умяшацца. Апошнія звесткі сайта dlahandlu.pl сведчаць, што ў снежні 2024 года максімальная цана масла знізілася на 50 грошаў да 8,99 злотых (2,1 еўра). Сярэдняя цана ў гандлёвых кропках цяпер складае 8,59 злотых, а мінімальная цана застаецца на ўзроўні 7,99 злотых.

На сайт Businessinsider паведамляецца, што моцна падаражэлі разынкі. Аднак увесь кошык самых папулярных прадуктаў на калядны стол за год падаражэў усяго на 1%.

Самымі дарагімі ў рэйтынгу аказаліся разынкі, якія выкарыстоўваюцца, у тым ліку, для куцці, макавага пірага і тварожніка - папулярных у Польшчы хатніх пірагоў. Цяпер прыходзіцца заплацім 5 злотых (прыблізна 1.15 еўра) за 200 г - рост на 25% у супастаўленні з годам раней.

Таксама даражэюць сушаныя грыбы і буракі — на 23 і 15 працэнтаў адпаведна. Безумоўна, гэта звязана з традыцыйным калядным сталом у Польшчы, на якім абавязкова павінен быць чырвоны боршч (а хутчэй бурачны адвар, які ў Польшчы называюць баршчом), і стравы з грыбамі, напр., грыбны суп, варэнікі з капустай і грыбамі (у Польшчы - pierogi z kapustą i grzybami).

Некаторыя прадукты на калядны стол патаннелі — на дзіва, карп, абавязковы элемент традыцыйнага польскага стала на Раство, стаў, ажно на 33% танней, а цукар — у параўнанні з мінулым годам патаннеў амаль удвая - на 48%.

– Практычна з пачатку 2024 года мы назіраем цэнавую вайну супермаркетаў, якія спаборнічаюць у акцыях. Але калі адзін тавар значна таннее, гэта абавязкова павінна адбіцца на іншых таварах, каб крамы не панеслі страты. Гэта адна з прычын такіх экстрэмальных адрозненняў у прайс-лістах у сёлетнім кошыку - каментуе Антаніна Гжэляк (Antonina Grzelak), супрацоўніца прыкладання PanParagon.

PanParagon - гэта дадатак, у якім можна шукаць акцыі і квітанцыі. Штомесяц у сістэму паступае прыкладна 1,5 мільёна доказаў пакупкі. Такая вялікая база дадзеных ананімных даных дазваляе ствараць надзейныя аналізы, сярод іншага: аб змене цэн на асобныя тавары або аб бягучых спажывецкіх тэндэнцыях.

яс