Беларуская Служба

Многія карыстальнікі сацсетак сустрэліся з гэтым відам махлярства, якое выглядае як рэклама

25.12.2024 19:18
Грамадзяне губляюць мільёны долараў кожны год. 
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: https://pxhere.com/CC0 Domena publiczna

У выданні Do Rzeczy інфармацыя пра так званы скам (ang. scam). Гэта разнавіднасць махлярства ў сеціве, пры дапамозе якога махляры стараюцца абакрасці наіўных карыстальнікаў. Без сумнення, многія карыстальнікі сацсетак сустрэліся з гэтым відам махлярства, якое часцей за ўсё выглядае як рэклама. Гэта могуць быць падманлівыя падарункі, фальшывыя працоўныя прапановы або несапраўдныя прапановы хутка зарабіць вялікія грашовыя сродкі. Часам махляры выкарыстоўваюць у сваіх прапановах вядомых людзей, без іх, канешне, згоды.

Нацыянальны Банк Польшчы падлічыў, што кошт скаму ў краіне ў першым паўгоддзі 2024 года склаў 323 мільёны злотых. Нягледзячы на заявы пра намер змагацца са скамам з боку ўладальнікаў платформаў сацыяльных сетак, на самой справе такой эфектыўнай барацьбы не надта шмат. Важную бітву выйграў мільярдэр Рафал Бжоска (Rafał Brzoska). “Многія мяркуюць, што з Big Tech, асабліва з Мэтай, немагчыма выйграць. Гэта няпраўда! Ёсць першая перамога ў барацьбе з дыпфэйкамі ў Мэце”, - заявіў у жніўні Бжоска. Таксама фінансавая кампанія Revolut заклікала Мэту больш актыўна ўзяцца за скам. Паводле адной са справаздач, менавіта Мэта была платформай, дзе паявілася 62% усяго скаму, на які скардзіліся кліенты Revolut.   

Фальшывыя рэкламы выклікаюць галаўны боль таксама ўладаў Аўстраліі. Яе грамадзяне губляюць з-за іх мільёны долараў кожны год. Палітыкі намераны ўвесці высокія штрафы за неэфектыўную барацьбу з махлярамі. Мэта заявіла, што ў 2025 годзе ўвядзе новыя правілы праверкі рэкламадаўцаў на тэрыторыі Аўстраліі. Гэта ўжо крок у добрым напрамку.

нг