Інгрэдыенты
мука пшанічная – 400 г
смятана 18% – 230 мл
яйкі – 2 шт.
цукар – 180 г
ванільны цукар – 12 г
соль – 0,75 чайнай лыжкі
разрыхляльнік – 1,5 чайнай лыжкі
паніровачныя сухары – 2 сталовыя лыжкі
сметанковае масла – 1 сталовая лыжка
Дастаньце смятану і яйкі з халадзільніка, каб яны нагрэліся да пакаёвай тэмпературы. Разагрэйце духоўку да 190°C непасрэдна перад падрыхтоўкай бабкі.
Уліце смятану ў міску, затым дадайце яйкі і ўзбівайце на высокай хуткасці міксера. Пасля дадайце цукар і ванільны цукар ды працягвайце ўзбіваць каля 2 хвілін. Затым прасейце муку і разрыхляльнік у міску з цестам, дадайце крыху солі і перамяшайце лапаткай.
Форму для бабкі нашмаруйце сметанковым маслам і пасыпце паніровачнымі сухарамі, затым выліце ў яе цеста. Пастаўце ў духоўку і выпякайце 45 хвілін. Пасля гэтага пакіньце ў духоўцы з прыадчыненымі дзверцамі на 15 хвілін, затым дастаньце і адстаўце, каб дэсерт поўнасцю астыў.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл